Езярышча, г. п., Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 29.08.2017 12:23
- Адноўлена 15.09.2020 10:48
Назва | Езярышча |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | гарадскі пасёлак |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Гарадоцкі |
Сельскі савет | Езярышчанскі |
Першае ўзгадванне | 1377 |
Тапанімічнае паходжанне назвы | у аснове назвы ляжыць тэрмін "возера". Замена літары "о" на "е" адбылася пад уплывам літоўскай і польскай моў |
Езярышча (Азярышча), гарадскі пасёлак, размешчаны на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча, за 41 км на ад Гарадка, 80 км ад Віцебска, на шашы Віцебск – Невель. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск – Невель. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 года складала 1280 жыхароў.
Упершыню ўпамінаецца ў канцы 1377 г. як уладанне Ульяны Цвярской, удавы князя ВКЛ Альгерда. У XIV–XVII ст. тут існаваў Азярышчанскі замак.
З 1583 г. мястэчка, пазней цэнтр дзяржаўнага староства ў Віцебскім павеце. У 1772 г. далучана да Расійскай імперыі, цэнтр воласці ў Гарадоцкім павеце. З 1886 г. сяло з 204 жыхарамі.
Гісторыя пасёлка звязана з будаўніцтвам чыгуначнага ўчастка Віцебск – Невель. 3 17 ліпеня 1924 г. Езярышча – чыгуначная станцыя, цэнтр Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі. Выгадныя шляхі зносін, блізкасць да прамыслова-гандлёвых цэнтраў (Віцебск, Невель) спрыяльна адбілася на росце новаўтворанага адміністрацыйнага цэнтра, на яго эканамічным развіцці.
З 1929 г. – у Гарадоцкім раёне, з 1935 г. – цэнтр Мехаўскага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну з 17 ліпеня 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў Езярышчы і раёне загубілі каля 3 тыс. чалавек. У 1942 г. партызаны брыгады імя П. К. Панамарэнкі разграмілі на ст. Езярышча нямецкі гарнізон. Вызвалена Езярышча 19 снежня 1943 г. войскамі 360-ай стралковай дывізіі ў ходзе Гарадоцкай аперацыі войскаў 1-га Прыбалтыйскага фронту.
3 1957 г. Езярышча – гарадскі пасёлак, з 1958 г. – цэнтр Езярышчанскага раёна, з 1962 г. – у складзе Гарадоцкага раёна.
У гарадскім пасёлку дзейнічае заснаваная ў 1926 году метэастанцыя. Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, участак гарадоцкага лесапункта, філіял АСБ «Беларусбанк», арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання, бальніца, аптэка, ветлячэбніца, гасцініца, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Цэнтр пазашкольнай работы, бібліятэка, аддзяленне сувязі. У Езярышчы знаходзяцца вайсковыя могілкі, 4 магілы ахвяр фашызму, помнік 98 землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, помнік партызанам І. П. Кавалёву і М. М. Сухарукаву. За 3 км ад гарадскога пасёлка на востраве возера захаваліся руіны замка (археалагічны помнік XVI cт.).
ЛІТАРАТУРА
1. Бынькоў, А. Езярышча / А. Бынькоў, С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2000. – 26 жн. – С. 4–5.
2. Езерище // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 418.
3. Езерище // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель.– С. 491–492.
4. Езярышча // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаизм–Застава. – С. 383–384.
5. Езярышча // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 73.
6. Жучкевич, В. А. Езерище / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 116.
6. Каролевич, Э. Городок – Езерище: что интересного? / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2016. – 18 окт. – С. 5.
7. Наумова, А. Станция – на загляденье / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 22 чэрв. – С. 5.
8. Семёнова, С. «Маладзей і квітней, Езярышча!» / С. Семёнова // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 23 ліп. – С. 4.
9. Яковлева, С. Погостите в Езерище! / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 22 кастр. – С. 2.