Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асінторф, аг., Дубровенскі раён

 

Назва Асінторф
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  аграгарадок
Вобласць Віцебская 
Раён Дубровенскі
Сельскі Савет Асінторфскі
Дата заснавання 1672
Тапанімічнае паходжанне назвы назва ад імені торфзавода на былым Асінаўскім балоце

 

Аграгарадок Асінторф знаходзіцца за 16 км ад. г. Дуброўна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі Орша – Смаленск. Цэнтр Асінторфскага сельскага Савета. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 года складала 1079 жыхароў.

Паселішча на месцы сучаснага Асінторфа вядома з 1672 г. як урочышча Востраў, а ў інвентары 1782 г. – Востраў Юр’еў. Паводле падання, названы ў гонар беглага селяніна Юркі і яго сыноў, якія знайшлі прытулак сярод непраходных тарфяных балот.

У 1897 г. – 20 двароў, 151 жыхар. У 1897 г. Аршанскі чыгуначны вузел пачаў распрацоўку торфу непадалёку ад вёскі для патрэб чыгункі і Дубровенскай тэкстыльнай фабрыкі. У 1927 г. пачалося будаўніцтва БелДРЭС. На здабычы торфу пастаянна працавала звыш 10000 рабочых, якія жылі ў спецыяльна пабудаваных пасёлках і навакольных вёсках. Цэнтральным з іх быў Асінторф (былая вёска Востраў Юр’еў). Населены пункт набыў сваю назву ад спалучэння слоў «асінаўскія балоты» і «торф». З 27 верасня 1938 г. Асінторфу нададзены статус рабочага пасёлка. У паселку меліся сярэдняя школа, бальніца, магазіны, сталовая.

У Вялікую Айчынную вайну ў Асінторфе дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя на чале з С. П. Шмуглеўскім. У гонар падпольшчыкаў на аўтамагістралі Мінск – Масква ўстаноўлены манумент.

З 1946 г. у Арэхаўскім, з 1954 г. у Аршанскім, з 1965 г. у Дубровенскім раёнах.

У цяперашні час Асінторф – аграгарадок, у якім функцыянуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, бальніца, бібліятэка, музей, Дом культуры, аддзяленне сувязі, магазіны. Дзейнічае філіял БелДРЭС РУП «Віцебскэнэрга», участак УП ЖКГ «Дуброўна-Камунальнік», лясніцтва. У Асінторфе знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнік савецкім воінам, партызанам, падпольшчыкам і землякам, мемарыяльная дошка С. П. Шмуглеўскаму.

 

Аграгарадок Асінторф. Дубровенскі раён. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.orgАграгарадок Асінторф. Дубровенскі раён. Пакроўская царква. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.org Аграгарадок Асінторф. Дубровенскі раён. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан. Фотаздымак з сайта http://fgb.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асінторф // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 31.

2. Асінторф // Памяць:Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 558.

3. Дикарева Е. / Юбилею Юрьева Острова посвящается / Е. Дикарева //Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. –1 сак. – С. 4.

4. Жучкевич, В. А. Осинторф / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 274.

5. Осинторф // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 266.

6. Осинторф // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.] / редкол.: Г. П. Пашков[и др.]. – Минск: БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 626.

7. Чапялова, Л. Асінторфскаму сельвыканкаму – 70 гадоў / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2014. – 26 лістап. – С. 2.

8. Чапялова, Л. Юбілей Вострава Юр'ева / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 29 верас. –С. 1–2.

9. Шаранда, С. Есть, на что посмотреть, есть, чем гордиться, есть, к чему стремиться / С. Шаранда // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. –1 сак. – С. 4.

10. Шпакоўская, Г. Асінторф / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2007. – 18 снеж. – С. 4.