Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Новы Пагост, в., Міёрскі раён

 

Назва

Новы Пагост

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  вёска
Вобласць Віцебская 
Раён Міёрскі
Сельскі Савет Новапагосцкі
Першае ўзгадванне 1498

 

Вёска Новы Пагост знаходзіцца ў 18 км на паўднёва-заходнім напрамку ад г. Міёры, 4 км ад чыгуначнай станцыі Зоры на лініі Варапаева – Друя, 198 км ад Віцебска, на аўтадарозе Міёры – Шаркаўшчына. Цэнтр Новапагосцкага сельскага савета.

Мястэчка вядома з канца XVст. у ВКЛ пад назвай Пагост як месца збора даніны. Па прывілею вялікага князя ВКЛ Аляксандра ў 1498 г. вёска была перадана пісару ВКЛ Я. Сапегу, у 1500 г. – немцу Клоту. У 1566 г. вялікі князь ВКЛ і кароль польскі Сігізмунд IIАўгуст перадаў двор Пагост і Пагосцкую воласць рускаму ваяводзе Н. Сіняўскаму. З 1593 г. мястэчка Пагост – уласнасць Л. Сапегі, на сродкі якога быў пабудаваны Троіцкі касцёл. У 1654 г. – быў спалены. Праз 2 гады яго зноў пабудавалі, а ў 1766 г. быў пабудаваны драўляны касцёл з двума вежамі. З 1949 па 1989 г. быў зачынены. З 1693 г. дзейнічала мытня. У 1775 г. пабудавана ўніяцкая царква (з 1839 г. – праваслаўная, не захавалася). З 1777 г. маёнткам Пагост валодаў С. Бужынскі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мястэчка – у Расійскай імперыі. У 1818 г. Пагост быў падзелены. Стары Пагост у 7 км ад Новага Пагоста: 31 гаспадарка, 284 жыхара. З 1862 г. працавала школа (56 навучэнцаў); цэнтр воласці Дзісенскага павета. У 1878–1979 гг. пабудавана Мікалаеўская царква. У ХVII ст. да 1839 г. яна была ўніяцкай. Сучасная праваслаўная Мікалаеўская царква пабудавана з бутавага камню і цэглы ў стылі старажытнарускага дойлідства. У 1897 г. – 607 жыхароў. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр воласці Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 19 студзеня 1940 г. – цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. па ліпень 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 верасня 1944 г. – у Полацкай, з 8 студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай , з 20 студзеня 1960 г. – у Віцебскай абласцях. У 2010 г. – 216 гаспадарак, 429 жыхароў, сярэдняя школа–дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, касцёл (1989).

Помнік архітэктуры – Мікалаеўская царква (1878).

У вёсцы знаходзіцца брацкая магіла 98 савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну. Помнік пастаўлены ў 1956 годзе.

 

Міёрскі раён. Вёска Новы Пагост. Міёрскі раён. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Фатаграфія з сайта https://belkraj.byМіёрскі раён. Вёска Новы Пагост. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Фатаграфія з сайта https://belkraj.byМіёрскі раён. Вёска Новы Пагост. Радавая забудова. Фатаграфія з сайта http://globus.tut.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалёнак, В. Касцёл у Новым Пагосце ў 1783 годзе / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2016. – 16 крас. – С. 6

2. Новопогостский сельский Совет // Миорский край: родина моего счастья : фотоальбом / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2014. – С. 48–49.

3. Новы Пагост // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 601.

4. Новый Погост// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П.Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 202–203.

5. Новый Погост // Туристический путеводитель по Миорщине : справочное издание / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2014. – С. 17.

6. Новый Погост // Очарование Миорского края= СharmofMyoryregion/ подбор материала:  В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей, Миорский районный исполнительный комитет ; лит. обраб. О. В. Молодечкин ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 18–19. – (Краеведы Витебщины о любимом крае. Вып. 2).