Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вялікія Дольцы, в., Ушацкі раён

 

Назва Вялікія Дольцы
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  вёска
Вобласць Віцебская 
Раён Ушацкі
Сельскі савет Вялікадолецкі
Першае ўзгадванне 1563

 

Вёска Вялікія Дольцы– цэнтр сельсавета вядома з XIV ст. як маёнтак, уладанне «ўладыкі Полацкага» ў Вялікім княстве Літоўскім. У 1563 г. упамінаецца ў Полацкім павеце ў час абмежавання граніц Вялікага княства Літоўскага. У 1623 г. згадваецца праваслаўная царква. У 1663 г. сяло, уладанне полацкага архіепіскапа Г. Календы ў Полацкім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У 1683 г. маёнтак належаў цётчанскаму святару Льву Гайкевічу. У XIX ст. цэнтр аднайменнага маёнтка ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. сяло, цэнтр Вялікадолецкай воласці маёнтка Вялікія Дольцы. У 1870 г. у складзе маёнтка 11 населеных пунктаў, у якіх налічвалася 610 рэвізскіх душ, належалі памешчыку І. Ваньковічу. На 1880 г. сяло, былое прыватнае ўладанне – 2 двары, 19 жыхароў Вялікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Размяшчалася валасное праўленне, праваслаўная Свята-Духаўская царква. У 1886 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1909 г. сяло, 5 двароў, 41 жыхар; засценак, 14 двароў, 104 жыхары; маёнтак, 1 двор, 145 жыхароў, у Вялікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. была створана пачатковая школа, у якой навучаліся дзеці з 9 навакольных населеных пунктаў. У 1924 г. з сяла Вялікія Дольцы навучалася 7 вучняў. 3 20 жніўня 1924 г. вёска, цэнтр Вялікадолецкага сельсавета Ушацкага раёна. У 1926 г. 88 двароў, 471 жыхар. Кузня, кравецкая і шавецкая майстэрні. У маёнтку працавалі шавецкая майстэрня і майстэрня па вырабе аўчын. На базе маёнтка было створана 2 калгасы: «Пераможнік» і «Згода».

У 1940 г. у вёску сселены жыхары пасёлка Чырвоныя Дольцы. У вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя А. Ф. Данукалава (Аляксея). Пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі 58 савецкіх воінаў і 16 партызан.

У 1965 г. у вёску сселены жыхары вёскі Бычкоўшчына, размешчана цэнтральная сядзіба саўгаса «Вялікадолецкі». У 1974 г. на могілках у гонар загінуўшых партызан пастаўлены абеліск, у цэнтры вёскі на магіле савецкіх воінаў і партызан помнік – скульптурная кампазіцыя фігуры воіна і партызана. У 1976 г. на доме, дзе размяшчаўся партызанскі штаб, устаноўлена мемарыяльная дошка.

На 2009 г. у вёсцы 221 двор, 460 жыхароў. Дзейнічаюць КУСПП «Вялікадолецкае» лясніцтва, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі і «Беларусбанка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Великие Дольцы // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 123.

2. Вялікія Дольцы // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 388.

3. Вялікія Дольцы // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 2 : Б–Г. – С. 453.

4. Вялікія Дольцы // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 590.

5. Данілёнак, І. У вёсцы з багатым мінулым / І. Данілёнак // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 11 ліп. – С. 3.