Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ёды, аг., Шаркаўшчынскі раён

 

Назва Ёды
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  аграгарадок
Вобласць Віцебская 
Раён Шаркаўшчынскі
Тапанімічнае прозвішча назвы назва ўтворана ад літоўскай прозвішчы Ёда (Ёдас) - вытворнае ад juodas - "чорны"

 

Ёды (Іёды), аграгарадок, цэнтр сельсавета, сельскагаспадарчага кааператыва на р. Густатка, за 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, на аўтамабільнай дарозе Шаркаўшчына – Браслаў. Гэта чацвёрты па велічыні населены пункт раёна. Сваю назву маёнтак Іёды атрымаў ад літоўскага слова «jodas», якое азначае «чорны лес». Яшчэ ў XVIII ст. тут былі вялікія лясы. Здаўна маёнтак Іёды быў уладаннем князёў Сапегаў. У 1701 г. Сапегі аддалі яго пад залог Дыянісію Масальскаму. У 1742 г. Іёды набыў Мікалай Лапацінскі. Потым ён уступіў паселішча свайму малодшаму брату Ігнацію Лапацінскаму, пісару скарбоваму ВКЛ.

У 1754 г. Ігнацій і Юдыта Лапацінскія заснавалі ў Іёдах уніяцкую царкву. Юдыта, акрамя таго, у зноў заснаваным фальварку Юдыцын адкрыла каталіцкую капліцу.

У 1794 г. маёнтак Іёды, які налічваў 24 000 дзесяцін зямлі (або 1200 валок), быў падзелены на чатыры часткі паміж сынамі Ігнація Лапацінскага. Цэнтр маёнтка з мястэчкам Іёды, мураваным палацам, царквой дастаўся Марціну Лапацінскаму, які займаў пасаду шамбеляна і падкаморыя дзісенскага. Юзэф, ротмістр кавалерыі, у сваёй частцы заклаў фальварак, які ў імя яго жонкі Паўліны быў названы Паўлінава. Ксёндз Рафал Свянціцкі, канонік смаленскі, у частцы Юзэфа заклаў другі фальварак, які ў імя яго названы Рафалава. У сваёй вёсцы Барадзінічы, далучанай пазней да Рафалава, Юзэф Лапацінскі заснаваў каменны касцёл св. Юзэфа. Потым ён стаў месцам пахавання фундатараў. Тадэвуш Лапацінскі ў сваёй частцы маёнтка Іёды заснаваў два фальваркі, якія ў імя яго і яго жонкі былі названы Тадуліна і Ганна-двор-Мікалай (Ганава). Малодшы з братоў Мікалай Лапацінскі ў маёнтку Юдыцын заснаваў фальварак Мікалаёва.

У 1793 г. цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. Паводле «Слоўніка геаграфічнага каралеўства Польскага», у 1866 г. з назвай Ёды сумежна былі мястэчка і вёска, у якіх разам мелася 15 дамоў, 179 жыхароў. У першай палове 1880-х гг. каля 420 жыхароў, праваслаўная царква, валасное праўленне, земскае народнае вучылішча, карчма, лаўка, за 5 вёрст – вінакурны завод. Ёдскі праваслаўны прыход налічваў каля 1300 вернікаў. У 1886 г. у земскім народным вучылішчы займалася 58 дзяцей, з іх толькі 2 – дзяўчынкі, настаўнікам працаваў Мікалай Каваленка. У пісьмовых крыніцах 1905 г. Ёды ўпамінаюцца як сяло, 379 жыхароў, 193 дзесяціны зямлі. У 1921 г. цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства, 74 дамы, 479 жыхароў. Непадалёку быў фальварак Ёды, 5 дамоў, 42 жыхары. 3 12 кастрычніка 1940 г. да 15 кастрычніка 1960 г., потым зноў з 17 ліпеня 1964 г. – цэнтр сельсавета. У 1940 г. 125 двароў, 975 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі Ёды, загубілі 510 жыхароў (кастрычнік 1943). У 1971 г. 124 двары, 357 жыхароў, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, ветэрынарны пункт, сярэдняя школа, бальніца, аптэка, Дом культуры, масавая бібліятэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, аўтаматычная тэлефонная станцыя, сталовая, дзіцячыя яслі-сад, 3 магазіны, царква, некалькі спартыўных пляцовак. На 1 студзеня 2003 г. – 180 двароў, 453 жыхары.

Па дадзеных на 1 студзеня 2017 года ў 696 домаўладаннях пражывае 1618 чалавек.

На тэрыторыі сельсавета ажыццяўляе сваю дзейнасць ААТ «Буеўшчына», ААТ «Даватарскі». Ёсць 1 сярэдняя школа-сад, 1 пачатковая школа-сад. Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 4 гандлёвыя кропкі (крамы), 1 кафе, 1 крама індывідуальнага прадпрымальніка, 24 вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінамі.

На тэрыторыі Ёдскага сельсавета працуюць 3 аддзяленні паштовай сувязі: аг. Ёды, в. Ланскія, в. Сасноўцы і 1 перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі Буеўшчына.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва сельсавета ажыццяўляецца двума фельчарска-акушэрскімі пунктамі: Ланскім, Сасноўскім, 1 урачэбнай амбулаторыяй аг. Ёды.

На тэрыторыі сельскага Савета размешчаны: сельскі Дом культуры – аг. Ёды, Дом народнай творчасці – аг. Буеўшчына; дзве сельскія бібліятэкі – Ёдская, Буеўшчынская. На тэрыторыі сельсавета размешчана Ёдскае лясніцтва.

Тэрыторыя лясных, водных і паляўнічых угоддзяў сельсавета знаходзіцца ў падпарадкаванні Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Добраўпарадкаваннем тэрыторый вёсак, могілак, унутрыгаспадарчых дарог займаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, арганізацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожныя службы.

 

Шаркаўшчынскі раён. Аграгарадок Ёды. Царква Святога Прарока Іллі. Фатаграфія з сайта https://be.wikipedia.orgШаркаўшчынскі раён. Аграгарадок Ёды. Касцёл Маці Божай Шкаплернай. Фатаграфія з сайта https://be.wikipedia.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Д. Иоды, д. Шкунтики и д. Воронка // Приглашаем в путешествие по Шарковщине : [путеводитель]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2012. – С. 5.

2. Ёды (Іёды) // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 481–482.

3. Краткая характеристика Иодского сельсовета Шарковщинского района Витебской области [Электронный ресурс] // Шарковщинский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by/ru/iodsriy_ss. – Дата доступа: 16.08.2017.

4. Райчонак, С. ...І песні гучалі над Іёдамі / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2016. – 6 жн. – С. 2.