Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Варапаева, г. п., Пастаўскі раён

 

Назва Варапаева
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  гарадскі пасёлак 
Вобласць Віцебская 
Раён Пастаўскі
Першае ўзгадванне 1800
Тапанімічнае паходжанне назвы першапачатковае значэнне асновы "варап" - разбой, напад. Магчыма, гэта прозвішча ляжыць у аснове населенага пункта

 

Варапаева – гарадскі пасёлак у Пастаўскім раёне. Размешчаны за 27 км ад г. Паставы. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Глыбокім, Паставамі, ёсць чыгуначны вузел (лініі на Лынтупы, Друю, Круляўшчызну).На 2016 год 2571 жыхар, 2017 г. – 2540 жыхароў.

У гістарычных крыніцах упершыню сустракаецца пад 1800 г. на карце Дзісенскага (у склад якога ўваходзіла) і Вілейскага паветаў Мінскай губерні, фальварак, уладанне графіні Пшаздзецкай. 3 1843 г. у Віленскай губерні. У 1860-я гады ў фальварку Варапаева, які здаваўся ў арэнду і ўваходзіў у маёнтак Паставы, працавалі цагельны завод, вадзяны млын з сукнавальняй і карчма (шынок). У 1896–1897 гг. пракладзена чыгунка.

У 1921–1939 гг. Варапаева ў складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Меліся лесапільны і цагельны заводы. Працавалі вадзяны, паравы і электрычны млыны. Быў адбудаваны (знішчаны ў 1-ю сусветную вайну) графскі палац, дзе налічвалася звыш 20 пакояў, у т.л.для танцаў, багатая бібліятэка, калекцыя зброі і музычных інструментаў (пасля 1939 г. яна трапіла ў Мінск).

У 1923 г. адкрыта пачатковая школа імя Пілсудскага, клуб моладзі. У 1934 г. пабудаваны касцёл Святога Міхаіла, пры якім дзейнічаў Саюз каталіцкай моладзі. Была зімовая цяпліца, меўся плодагадавальнік (у 1931–1937 гг. тут працаваў вядомы селекцыянер І.П. Сікора).

З 1939 г. – у складзе БССР, з 1940 г. – у Дунілавіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1947–1948 гг. супрацоўнікамі інстытута «Белсельпраект» архітэктарам Е. Косцічам і інжынерам-эканамістам Э. Кролем распрацаваны праект планіроўкі цэнтра Варапаева.

У 1950 г. Варапаева атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу і становіцца цэнтрам Дунілавіцкага раёна. З 20 студзеня 1960 г. у Глыбоцкім, з 1962 г. у Пастаўскім раёнах. У 1969 г. – 4,2 тыс. жыхароў.

У 2005 г. у пасёлку 3,1 тыс. жыхароў. Дзейнічаюць прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай галін прамысловасці. У пасёлку ёсць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат бытавога абслугоўвання, пошта, тэлеграф і інш.

Пры ўездзе ў пасёлак з поўдня размешчаны садова-паркавы ландшафт пачатку XXст. у былым маёнтку графа Пшаздзецкага. Пабудаваны касцёл Святога Міхаіла, Свята-Уваскрасенская царква.

 

Пастаўскі раён. Гарадскі пасёлак Варапаева. Фотаздымак  з сайта https://www.radzima.orgПастаўскі раён. Гарадскі пасёлак Варапаева. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.orgПастаўскі раён. Гарадскі пасёлак Варапаева. Парк (раней – парк пры памесці Пшэздзецкіх). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПастаўскі раён. Гарадскі пасёлак Варапаева. Царква ў гонар Уваскрасення Хрыстова. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПастаўскі раён. Гарадскі пасёлак Варапаева. Касцёл святога архангела Міхаіла (канец ХХ ст.). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПастаўскі раён. Гарадскі пасёлак Варапаева. Пратэстанцкі храм (канец ХХ ст.). Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Варапаева // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С.625–626.

2. Варапаева // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставазнаўства»/ І. М. Пракаповіч. – 2-е выд., дапрац. і дап.– Мінск : Ковчег, 2014. – С. 279–285.

3. Воропаево// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С.277–278.

4. Воропаево // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 :А–Герань.– С. 814.

5. Жучкевич, В. А. Воропаево / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 60.

5. Зямчонак, І. Мястэчка пры гасцінцы: старонкі гісторыі Варапаева і бліжэйшых населеных пунктаў / І. Зямчонак. – Мінск :Беларусь-Інфарм-Сэрвіс,1995. – 128 с.

6. Касцень, А. Рабочы пасёлак / А. Касцень // Звязда. – 1995. – 9 жн. – С. 1–2.