Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом рамёстваў, ДУК. Чашніцкі раён, г. Чашнікі

 

Сучасная назва Чашніцкі раённы Дом рамёстваў
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1988
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі
Сайт http://chashkult.ucoz.org/

 

Чашніцкі Дом рамёстваў быў адкрыты ў 1995 годзе і з'яўляецца культурна-асветніцкай установай, развіццё якой накіравана на адраджэнне, захаванне, прапаганду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раёна і Беларусі.

Для захавання і падтрымкі традыцыйнай культуры ва ўстанове працуюць 12 калектываў, у якіх удзельнічае 119 чалавек. З іх 31 – удзельнік раённага народнага клуба майстроў і мастакоў «Майстар», які працуе на базе Чашніцкага Дома рамёстваў і аб'ядноўвае рамеснікаў і мастакоў Чашніцкага раёна. Яму прысвоена званне «народны» ў 1997 годзе. З 2007 года кіраўніком клуба з'яўляецца Атрашкевіч Валянціна Барысаўна.

Пры Доме рамёстваў працуюць такія майстэрні як: саломапляценне, ткацтва, гліняная цацка, выцінанка, вязанне кручком, творчая майстэрня мастацкай вышыўкі, творчая майстэрня саломапляцення, творчая майстэрня ганчарства, аплікацыя саломкай, пляценне паясоў.

Дом рамёстваў мае 6 прасторных майстэрняў і цудоўную выставачную залу, дзе праводзяцца прэзентацыі творчасці вядучых майстроў раёна.

Творчы калектыў Чашніцкага Дома рамёстваў выкарыстоўвае розныя формы дзейнасці: вядзенне гурткоў; арганізацыя выстаў; правядзенне майстар-класаў; арганізацыя фальклорна-этнаграфічных экспедыцый; удзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемствах; стварэнне альбомаў з фотаматэрыялам аб майстрах і іх творчасці; павышэнне прафесійнага ўзроўню майстроў, праз стварэнне новых творчых работ; арганізацыя платных паслуг (выставы-продажы, рэалізацыя сувенірнай прадукцыі, платныя гурткі для дарослых, экскурсіі па выставачнай зале і майстэрнях).

Арганізаваны гурткі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Савецкая, д. 71.

 

Чашніцкі раённы Дом рамёстваў. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЧашніцкі раённы Дом рамёстваў. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЧашніцкі раённы Дом рамёстваў. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЧашніцкі раённы Дом рамёстваў. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЧашніцкі раённы Дом рамёстваў. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЧашніцкі раённы Дом рамёстваў. Фотаздымак з сайта https://ok.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Золотые руки мастеров // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2004. – 10 верас. – С. 6.

2. Паўлоўская, Л. З днём нараджэння, Дом рамёстваў! / Л. Паўлоўская // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 12 снеж. – С. 2.

3. Старжынскі, А. Ад «А» да «Я» пра Дом рамёстваў / А. Старжынскі // Культура. – 2008. – 16–22 лют. – С. 10–11.

4. Чашникский районный Дом ремёсел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 583–584.