Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом рамёстваў, ДУК. Талачынскі раён, г. Талачын

 

Сучасная назва Талачынскі раённы Дом рамёстваў
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 1997
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын

 

Талачынскі раённы Дом рамёстваў адкрыты ў 1997 годзе. Асноўная мэта дзейнасці – прапаганда, захаванне, развіццё традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага народнага мастацтва.

Агульная плошча – 146 м2.

Дзейнічаюць гурткі па ручным ткацтве, вышыўцы, абрэзкавым шыцці, выцінанцы, ткацтве беларускіх паясоў, салома- і лозапляценні, аплікацыі з саломкі, ганчарстве, разьбе па дрэве, мастацкай апрацоўцы скуры і дрэва.

З 1992 года пры Талачынскім Доме рамёстваў дзейнічае клуб майстроў і мастакоў-аматараў «Талака», якому ў 1999 годзе прысвоена званне «народны».

Дом рамёстваў праводзіць выставы, выставы-кірмашы, святы, арганізуе экспедыцыі, майстар-класы і інш.

Майстры – удзельнікі розных мерапрыемстваў, сярод якіх Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Вясновы букет», рэспубліканскі свята-конкурс саломапляцення «Папараць-кветка», святы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» і інш. читать здесь

Дырэктар установы – Шыцько Святлана Аляксандраўна.

 

Работы ўдзельнікаў ДУК «Талачынскі раённы Дом рамёстваў». Фотаздымак з сайта http://www.natal.by Работы ўдзельнікаў ДУК «Талачынскі раённы Дом рамёстваў». Фотаздымак з сайта http://www.natal.by

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, С. Любяць працаваць з дрэвам / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2007. – 13 кастр. – С. 1.

2. Абрамовіч, С. Шмат прыгажосці і крыху містыкі з гумарам / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2018. – 24 лют. – С. 4.

3. Дом ремёсел // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 33–35.

4. Шитько, С. А. Толочинский районный дом ремёсел / С. А. Шитько // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 520.