Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў тэатральны «Трыяда». Лепельскі раён, г. Лепель

Тэатральны калектыў «Трыяда» Лепельскага Цэнтра дзіцячай творчасці быў заснаваны ў верасні 1990 года.

Ствараўся ён на базе першага беларускамоўнага класа сярэдняй школы № 3 горада Лепеля. Зараз тэатр-студыя займае невялікі пакой і глядзельную залу на 90 пасадачных месцаў у старым будынку выканкама.

Яе стваральнікам і кіраўніком з'яўляецца Вольга Мікалаеўна Міханенка.

Назву тэатральнай студыі прыдумалі самі выхаванцы. З грэчаскай мовы слова «трыяда» перакладаецца як адзінства трох пачаткаў. Таму яны назвалі свой калектыў «Трыяда» як сімвалічны саюз Веры, Надзеі і Любові.

Дэвізам студыі сталі словы К. С. Станіслаўскага: «Цяжкае павінна стаць звыклым, звыклае – лёгкім, а лёгкае – прыгожым».

Галоўная мэта работы – адаптацыя дзяцей і падлеткаў да сучаснай рэчаіснасці, развіццё іх светапогляду, мастацкага густу, ператварэнне норм агульначалавечай маралі ў асабістыя перакананні і правілы штодзённых паводзін.

Напрамкі навучання: акцёрскае майстэрства, сцэнічны рух і пластыка, музычнае афармленне спектакля, асновы грыму.

У 1994 годзе студыі было прысвоена званне – «узорны аматарскі тэатр».

У рэпертуары спектаклі: «Воран» Карла Гоцы, «Паўлінка» Янкі Купалы, «Дзяўчынка і красавік» Т. Яна, «Дай вады, калодзеж» П. Макаля, па беларускіх народных казках «Дзед і жораў», «Лісіца-хітрыца»; «Зайка-зазнайка» С. Міхалкова, «Прыгоды Мішкі Таптышкі і яго сяброў» М. Скрыпкі, па казцы ў вершах «Адчыніце, казляткі» П. Макаля, па п'есе «Калі мухі кашляюць» У. Міхно.

Калектыў з'яўляецца ўдзельнікам і дыпламантам абласных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў тэатральнага мастацтва.

У 1997 годзе калектыў удзельнічаў у міжнародным фестывалі «Мастацтва Атлантыды» (Берлін).

У 1998 годзе студыя «Трыяда» пацвердзіла сваё званне – «узорны калектыў».

Студыя супрацоўнічае з узорным дзіцяча-юнацкім тэатрам «Мара» выдатнага аб'яднання пазашкольнай работы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадзейка, Л. «Крок у неба» / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2002. – 19 крас. – С. 2.

2. Побединская, Л. В. К вершине творчества / Л. В. Побединская // Пазашкольнае выхаванне. – 2000. – № 1. – С. 43–45.