Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Бешанковіцкі раён

 

Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Лугамі заняты невялікія ўчасткі, агульная плошча – каля 20 тыс. га. Сухадолы займаюць 27,6 %, нізінныя – 68,4 %, заліўныя – 4 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цёмнахваёвых лясоў, 20 % тэрыторыі раёна. Лясы – на поўнач раёна, уздоўж Заходняй Дзвіны. Пераважаюць невялікія масівы на 6–17 км² уздоўж Заходняй Дзвіны, на паўночны захад – да 30 км² (урочышча Казлы). Склад лясоў (у %): хваёвыя – 48, яловыя – 18,9, бярозавыя – 15,1, асінавыя – 6,4, чорнаальховыя – 4,4, шэраальховыя – 6, ясеневыя – 0,8, дубовыя – 0,3. 11 % лясоў – штучныя, праважна хваёвыя, насаджэнні. 60 балот (належаць да Гарадоцка-Чашніцкага тарфянога раёна і часткова Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна) плошча 9,9 тыс. га, з іх 4,7 тыс. га – нізінныя, 4,7 тыс га – вярховыя, каля 0,5 тыс. га – пераходныя. Найбольшыя балотныя масівы: Чарнічанка, Забалянскі Мох, Соржыцкі Мох, Града.

У Чырвоную кнігу Беларусі занесены 13 відаў раслін (баранец звычайны, гарычка крыжападобная, рагулька высокая, гарычка гаркаватая, лук скарада, гідрыла мутоўчатая, шпажнік чарапічны, какушнік длінарогі, полапялёснік зялёны, тайнік яйкападобны, ніцелопсіс прытуплены, лінея паўночная); 31 від жывёл (барсук, вялікі бугай, чорны бусел, вялікі крахаль, малы арлец, скапа, пустальга, дзярбнік, чаглок, белая курапатка, малы пагоныш, драч, шэры журавель, залацістая ржанка, турухтан, вялікі вераценнік, вялікі ўліт, малая і шызая чайкі, даўгахвостая няясыць, звычайны зімародак, беласпінны дзяцел, кольчаты кардулегастар, жужалі Менетрые, залацістаямчатая і шчыгрынавая, ранняя шашачніца, тарфянікавая жаўтушка, чмялі (футравы і Шрэнка). З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, высакародны алень, казуля, дзік, ліса, янотападобны сабака, заяц-бяляк, заяц-русак, куніца, цецярук, качкі.

У в. Пушкары Ю. Слуцкі стварыў Цэнтр для ўтрымання і рэабілітацыі дзікіх птушак і жывёл, якія выпалі з натуральнага асяроддзя пражывання з наступным вяртаннем іх у прыроду.

У раёне праводзіліся здымкі і падрыхтоўка відэасюжэтаў і відэафільмаў з удзелам дзікіх жывёл. Так, сумесна з абласным тэлебачаннем для тэлеканала «ЛАД» быў падрыхтаваны цыкл перадач «Мир природы».

Апроч таго ў раёне створаны Цэнтр палявання на сокалаў, які садзейнічае развіццю палявання з лоўчымі птушкамі, удзелу ў маніторынгу папуляцый драпежных птушак. Пачаты праект па правядзенні коннага турызму.

 

Пустальга. Фотаздымак з сайта http://www.naturephoto-cz.com Вялікі бугай. Фотаздымак з сайта http://www.naturephoto-cz.com Луннік ажываючы. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org Чорны бусел. Фотаздымак з сайта  http://www.naturephoto-cz.comБаранец звычайны. Фотаздымак з сайта http://recipehealth.ru Какушнік длінарогі. Фотаздымак з сайта http://belpriroda.mrsanych.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Бешенковичский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sports, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Цетр маркетинга, 2005. – С. 192–199.

2. Бешенковичский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 62–66.

3. Ивановский, В. В. Хищные птицы Белорусского Поозерья : монография / В. В. Ивановский. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – 209 с. : ил.

4. Красная книга Республики Беларусь : редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.

5. Крачкоўскі, А. Бабровыя гоны / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2001. – 3 сак. – С. 2.

6. Мирон, К. Ф. Опыт реконструкции насаждений ольхи серой / К. Ф. Мирон, Н. М. Крапивко // Лесное хозяйство. – 1970. – № 7. – С. 22–25.

7. Они занесены в Красную книгу Беларуси // Зара (Бешанковічы). – 1995. – 27 чэрв. – С. 3–4.

8. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 3 : Растения, грибы, животные. – 464 с.: ил.

9. Рублеўскі, С. Чакаем Вас, чорныя буслы / С. Рублеўскі // Зара (Бешанковічы). – 1979. – 20 студз. – С. 3.