Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Бешанковіцкі раён

У Бешанковічах, на тэрыторыі былога палацава-паркавага комплексу, які ў розныя часы належаў князям Агінскім і графам Храптовічам, стаіць велізарны дуб. З гэтым дрэвам, ствол якога і ўчатырох не абхопіш, звязана паданне: быццам сядзеў пад ім сам Напалеон падчас нашэсця на Расію.

Да часоў, калі панавалі язычніцкія вераванні, адносіцца камень-следавік каля в. Астроўна – старажытны культавы помнік. Адбітак на камені нагадвае след чалавечай нагі. Паводле падання, «сляды» на камянях лічыліся адбіткам нагі нябачнага бажаства, якое крочыць па Сусвету. Мяркуецца, што пакланенне камяням-следавікам узнікла ў бронзавым веку, але яно існавала і пазней.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арсеньев, А.Чудо-дуб / А. Арсеньев // Народнае слова. – 2003. – 26 жн. – С. 5.

2. Дуб Наполеона: фото // Бешенковичский район / отв. за вып. Г. М. Шведов ; фото А. В. Ючкович. – Витебск, 2005. – С. 30.

3. Кавалеўскі, С. Каранямі і ў глебе гісторыі / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2004. – 30 лістап. – С. 4.

4. Крачкоўскі, А. Скарга старога дуба / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 1997. – 25 лістап. – С. 2.