Турызм. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 10:33
- Адноўлена 19.10.2018 11:47
Прыгажосць верхнядзвінскай зямлі, яе славутыя мясціны, цікавыя людзі і святы не могуць не прыцягваць сюды турыстаў. Турызм на Верхнядзвіншчыне – самая ганаровая сфера праяўлення моладзевай актыўнасці. На рахунку верхнядзвінскіх турыстаў шматлікія падарожжы, практычныя ўнёскі ў краязнаўчыя адкрыцці і ўшанаванне гістарычнай памяці ў раёне і далёка за яго межамі. У практыцы турысцкага актыву – масавыя і выдатна арганізаваныя «інтэрзлёты» міжнароднага кшталту, сумесныя водныя падарожжы і інш.
Плённа працуюць турысцкія і краязнаўчыя гурткі і клубы пры Цэнтры пазашкольнай працы. На іх рахунку краязнаўчыя адкрыцці міжнароднага маштабу, шматлікія перамогі ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах.
У раёне распрацаваны маршруты пешых, аўтамабільных, веласіпедных, конных, лыжных паходаў па Верхнядзвіншчыне. Кожны з маршрутаў уключае ў сябе наведванне помнікаў архітэктуры, абеліскаў воінскай славы, унікальных прыродных куткоў, сустрэчы з народнымі майстрамі, мастакамі, мясцовымі паэтамі.
Плённа працуюць турысцкія і краязнаўчыя гурткі і клубы пры Цэнтры пазашкольнай работы. Навінка турысцкай дзейнасці – удзел у праекце па распрацоўцы «Еўравеламаршруту» сумесна з турысцкім і спартыўным актывам памежных раёнаў Беларусі, Латвіі і Літвы.
Багатая на прыгажосць прырода, аддаленасць ад прамысловых цэнтраў, наяўнасць ціхіх і чыстых куточкаў садзейнічаюць развіццю агра- і экатурызму: сядзіба «Вера», сядзіба «Юсціянава», сядзіба «Фартуна», сядзіба «Яблыноўка», сядзіба «Новы каўчэг».
Да паслуг аматараў «дзікага» турызму ў маляўнічых мясцінах абсталяваны стаянкі: Дабраплёсы, Лісна, Сар'янка.
ЛІТАРАТУРА
1. Аніськовіч, А. «Наш крайні север» наведаюць турысты / А. Аніськовіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 14 ліп. – С. 3.
2. Астахава, А. Край таямнічых азёр / А. Астахава // Настаўніцкая газета. – 2006. – 1 ліп. – С. 7.
3. Бегунова, Е. Над Дриссой-рекой... / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 27 студз. – С. 12.
4. Бегунова, Е. Чтобы скрасить долгий путь / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 26 чэрв. – С. 19.
5. Вайнилович, И. Э. Природный потенциал Верхнедвинского района Витебской области как компонент развития сферы туризма региона / И. Э. Вайнилович // Образование XXI века : материалы XI (56) Региональной научно-практической конференции студентов и магистрантов, 24–25 марта 2011 г. / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2011. – С. 104–105.
6. Верхнедвинский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 108–117.
7. Двинская, С. Чтобы привлечь туристов, нужен большой труд / С. Двинская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 23 чэрв. – С. 3.
8. Здесь звёзды купаются в чистой воде = Тут зоркі купаюцца ў чыстай вадзе = The Stars are Bathing in the Clear Water Hear / сост.: О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2008. – 52 с.
9. Зимацкая, А. Лучший отдых – в родном краю / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 4 снеж. – С. 4.
10. Пакульневіч, Я. Калі квітнее душа / Я. Пакульневіч // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2004. – 26 кастр. – С. 1–2.
11. Рудой, В. Агроэкотуризм набирает обороты / В. Рудой // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 24 ліп. – С. 2.
12. Свірын, І. Буслы вернуцца не на руіны / І. Свірын // Культура. – 2007. – 14–20 ліп. – С. 5.
13. Спорт и туризм // Верхнедвинский район : справочно-информационные материалы / Отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 21.
14. Турызм – індустрыя будучага // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 2 снеж. – С. 2.