Рамёствы. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 11:39
- Адноўлена 08.01.2019 09:21
На базе ўстаноў культуры працуюць творчыя гурткі па розных відах рамёстваў. Карта рамёстваў разнастайная: фларыстыка і інкрустацыя саломкай, макрамэ і выяўленчае мастацтва, разьба па дрэве, кавальства, вышыўка, вязанне і інш. У сельскіх клубах афармляюцца этнаграфічныя куткі народнай творчасці.
У гуртках раённага Дома рамёстваў займаюцца саломапляценнем, керамікай, разьбой па дрэве, развіваюцца такія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як выцінанка, фларыстыка, вышыўка, ткацтва. Працягваецца работа па стварэнні картатэкі народных майстроў раёна, зроблена карта рамёстваў Верхнядзвіншчыны, якая адлюстроўвае існаванне таго ці іншага рамяства на тэрыторыі раёна. Кіраўнікі і ўдзельнікі гуртоў прымаюць актыўны ўдзел у выстаўках і фестывалях, святах, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.
Мэтай працы Дома рамёстваў з'яўляецца адраджэнне і развіццё на сучасным этапе народных традыцый у дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выхаванне ў дзяцей любові да роднага краю і яго культуры. Асноўная задача Дома рамёстваў – навучыць дзяцей і моладзь навыкам мастацкага рамяства. Верхнядзвінскія майстры з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі выстаў і святаў раённага, абласнога маштабу, часта выязджаюць у складзе дэлегацыі творчых калектываў у Латвію, Літву, Расію.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандрава, С. Свята, якое заўсёды з намі / С. Аляксандрава // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 9 студз. – С. 2.
2. Башун, Е. Обувка для... домового / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 14 июля. – С. 11.
3. Масловская, О. Соломка приносит... счастье / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2008. – 15 мая. – С. 2.
4. Народные таланты // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин ; фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2005. – С. 23–27.
5. Пакульневіч, Я. «Тчэ забыўшыся рука...» / Я. Пакульневіч // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2003. – 1 ліп. – С. 2.
6. Шпаковская, Г. И работать, и петь мастерица / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2008. – 15 лістап. – С. 5.
7. Шпакоўская, Г. Каваль свайго шчасця / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 17 дек. – С. 14.