Бібліятэкі. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.07.2020 09:42
- Адноўлена 02.07.2020 08:16
Першая публічная бібліятэка ў Гарадку пачала працаваць з 1895 года.
У 1919 годзе ў раёне разгарнулася масавая работа па ліквідацыі непісьменнасці. У 1920 годзе адкрыліся хаты-чытальні ў вёсках Вышадкі, Вязаўка, Вярэчча і інш.
У 1921 годзе была ўтворана Гарадоцкая цэнтральная бібліятэка, дзе загадчыцай працавала В. М. Аўчыннікава. Бібліятэку наведвалі 286 чытачоў.
Напярэдадні вайны ў Гарадоцкім раёне існавала шырокая сетка бібліятэк.
У 1973 годзе Гарадоцкая цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі пераехалі ў новае памяшканне Палаца культуры.
У снежні 1977 года была арганізавана Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, у якую ўваходзіла 56 філіялаў і раённая бібліятэка. Дырэктарам сістэмы была назначана Д. Т. Іванова.
У канцы 1979 года фонд Гарадоцкай ЦБС склаў 41594 экзэмпляры літаратуры, колькасць чытачоў – 3167 чалавек, кнігавыдача – 69316 экзэмпляраў, бібліятэчных работнікаў – 14 чалавек.
З канца 80-х гадоў бібліятэкі пачалі актыўна ўключацца ў арганізацыю інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва. У практыку работы трывала ўвайшлі такія формы работы, як Дні інфармацыі, выстаўкі-прагляды навінак літаратуры, Дні спецыяліста, тэматычныя прагляды літаратуры, выпуск інфармацыйнага бюлетэня «Новыя паступленні літаратуры ў ЦБС».
У канцы 2012 года ў ЦБС налічвалася 15166 чытачоў, выдадзена 313298 асобнікаў кніг і перыядычных выданняў. Фонд Гарадоцкай ЦБС склаў 317 593 экзэмпляры бібліятэчных дакументаў. У 2012 годзе насельніцтву раёна аказана 38 відаў платных паслуг.
У 2013 годзе Прудніцкая сельская бібліятэка стала працаваць як Цэнтр экалагічных ведаў. За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшая сельская бібліятэка» яна выйшла пераможцам.
У канцы 2014 года бібліятэкі сістэмы абслугоўвалі 14954 чытача, выдадзена 291382 экзэмпляры літаратуры. Кніжны фонд ЦБС складаў 249837 экзэмпляраў, рэарганізаваны Езярышчанская г/п і дзіцячая бібліятэкі ў Езярышчанскую гарпасялковую бібліятэку. У канцы года карыстальнікаў абслугоўвала 26 бібліятэк.
У студзені 2015 года ЦРБ палепшыла сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. Згодна з рашэннем Гарадоцкага райвыканкама атрымала статус юрыдычнай асобы – ДУК «Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк». Гарадская дзіцячая бібліятэка была рэарганізавана і пачала працаваць як аддзел дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі.
У 2016 годзе фонд бібліятэк складаў 207924 экзэмпляры бібліятэчных дакументаў. У бібліятэкі сеткі прыцягнута 13810 карыстальнікаў (у тым ліку 67 віртуальных), 107841 наведванне (2388 віртуальных) і 260628 дакументавыдач.
Гарадоцкая сетка публічных бібліятэк камп'ютарызавана (17 – у цэнтральнай раённай бібліятэцы, 1 – у гарпасялковай і 11 – у сельскіх філіялах), 10 бібліятэк раёна маюць выхад у Інтэрнэт і электронную пошту.
У канцы 2016 года ў сістэме працавала 23 бібліятэкі. У канцы 2017 года Гарадоцкая сетка публічных бібліятэк налічвала толькі 19 бібліятэк.
У 2018 годзе бібліятэкі раёна налічвалі: наведванні – 118850, карыстальнікі – 13416, дакументавыдача – 248775. Кніжны фонд складаў 186432 дакументы.
Па стане на 2020 год ДУК «Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк» складаецца з раённай бібліятэкі, гарпасялковай і 16 сельскіх бібліятэк; 10 бібліятэк знаходзяцца ў аграгарадках.
У ДУК «Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк» уваходзяць:
– Бычыхінская сельская бібліятэка;
– Вархоўская сельская бібліятэка;
– Верамееўская сельская бібліятэка;
– Віраўлянская сельская бібліятэка;
– Вайханская бібліятэка-клуб;
– Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка;
– Гуркінская сельская бібліятэка;
– Даўгапольская сельская бібліятэка;
– Дуброўская сельская бібліятэка;
– Езярышчанская гарпасялковая бібліятэка;
– Кабішчанская сельская бібліятэка;
– Межанская сельская бібліятэка;
– Пальмінская сельская бібліятэка;
– Прудніцкая сельская бібліятэка;
– Руднянская бібліятэка-клуб;
– Селішчанская бібліятэка-клуб;
– Сцяпанавіцкая сельская бібліятэка;
– Халамерская сельская бібліятэка.
У бібліятэках Гарадоцкага раёна дзейнічаюць 25 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах, з іх: для дзяцей – 13, для дарослых па розных накірунках дзейнасці – 12. Сярод іх: клуб аматараў казак «За гарамі, за лясамі» (Вархоўская сельская бібліятэка); клуб бісерапляцення «Малахітавая шкатулка» (Езярышчанская гарпасялковая бібліятэка); клуб інтэлектуальнага развіцця «Пазнавайка» (Дуброўская сельская бібліятэка); клуб «Кропелька» (Кабішчанская сельская бібліятэка); клуб «Непаседлівыя дзеці» (Цэнтральная раённая бібліятэка); клуб па духоўным выхаванні «Вытокі» (Бычыхінская сельская бібліятэка); клуб «Прававед» (Цэнтральная раённая бібліятэка); клуб сацыяльнай падтрымкі «Залаты ўзрост» (Цэнтральная раённая бібліятэка); лялечны тэатр «Калабок і кампанія» (Цэнтральная раённая бібліятэка); экалагічныя клубы – «Буслік» (Прудніцкая сельская бібліятэка); «Віраўлянскія эколагі» (Віраўлянская сельская бібліятэка); «Зялёная альтанка» (Віраўлянская сельская бібліятэка); «Лесавічок» (Езярышчанская гарпасялковая бібліятэка) і іншыя.
ЛІТАРАТУРА
1. Дорожкина, С. «Край, где мы живем» / С. Дорожкина // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 30 ліп. – С. 2.
2. Дроздова, Н. Пушкины из Кабища / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 6 июня. – С. 12.
3. Жолудзь, З. Дзіцячай бібліятэцы – пяцьдзесят / З. Жолудзь // Гарадоцкі веснік. – 1999. – 24 снеж. – С. 1.
4. Кавалёва, Г. «Аптэка» для душы / Г. Кавалёва // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 14 жн. – С. 5.
5. Кавалёва, Г. Вувучаюць з «Буслікам» / Г. Кавалёва // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 4 мая. – С. 5.
6. Каржова, Л. Прудніцкія мясціны зацікавілі фалькларыстаў / Л. Каржова // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 13 жн. – С. 2.
7. Наумова, А. И книжку взять, и на тренажерах позаниматься / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2012. – 16 кастр. – С. 2.
8. Наумова, А. С любовью к книге / А. Наумова // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 14 верас. – С. 4.
9. Никольская, Л. Большие беды маленьких библиотек / Л. Никольская // Гарадоцкі веснік. – 2001. – 3 лют. – С. 2.
10. Сабицкая, Е. В ногу со временем / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 20 сак. – С. 4.
11. Семёнова, С. С высоты книжных полок / С. Семёнова // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 1 крас. – С. 1.
12. Сіманава, Л. «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» / Л. Сіманава // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 11 жн. – С. 1.
13. Сямёнава, С. Вянок Максіму Багдановічу / С. Сямёнава // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 17 снеж.– С. 8.
14. Якаўлева, С. Гаспадыні чароўных паліц / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 2 сак. – С. 1.
15. Яковлева, С. Хозяйка волшебных полок / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2015. – 28 лют. – С. 4.
СПАСЫЛКІ