Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Глыбоцкі раён

Прыродная расліннасць Глыбоцкага раёна належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі.

Агульная плошча лугоў 34,4 тыс. га.

Сухадолы займаюць 32,3 %, нізінныя 64,2, заліўныя 3,5 %.

Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 24 % тэрыторыі раёна. Лясы невялікімі масівамі, найбольшая (плошча да 130 км2) на паўднёвым усходзе раёна (урочышчы Барбароўка, Горнава, Перасечна, Галубіцкая Пушча). Склад лясоў (у %): хваёвыя – 51,8, яловыя – 20,6, бярозавыя – 16,1, асінавыя – 2,2, чорнаальховыя – 5, шэраальховыя – 2,2, ясянёвыя – 0,1, дубовыя 2. 13,6 % лясоў – штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні.

На тэрыторыі раёна размешчана 30 балот (належаць да Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна) плошчай да 11,6 тыс. га, з іх 4,6 тыс. га вярховыя, 3,6 тыс. га пераходныя, 3,4 тыс. га нізінныя. Асноўныя балотныя масівы – Асовіны, Скураты, Барысаўка, Кур’янава.

Раслінны свет раёна складаны і разнастайны. Флора налічвае больш за 800 відаў раслін, маюцца рэдкія і знікаючыя віды.

Згодна інвентарызацыі знікаючых відаў раслін і жывёл (інфармацыя Глыбоцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя № 94 ад 15.06.2004 г.), занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, на тэрыторыі Глыбоцкага раёна гняздуюцца птушкі: чорны бусел (Галубіцкае і Ліпаўскае лясніцтвы), няясыць даўгахвостая (Галубіцкае і Псуеўскае лясніцтвы), малы падорлік (Ліпаўскае лясніцтва), скапа (Ліпаўскае лясніцтва); расліны: мядзведжая цыбуля (Глыбоцкі вопытны лясгас), ветраніца лясная (Дзвінская эксперыментальная база).

У апошні час былі выяўлены лазняк Лезеля, лішайнік Умблікарыя абугленая, шырокапалы рак, барсук.

У раёне працуе Глыбоцкі вопытны лясгас, на базе якога створаны дэндралагічны сад, дзе растуць каля 500 відаў раслін з розных куткоў свету.

Лясныя ўгоддзі багатыя на розныя віды жывёл. З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, ліс, воўк, рысь, янотападобны сабака, заяц-бяляк і заяц-русак, куніца, вавёрка, тхор, гарнастай, выдра, андатра, бабёр.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Увлекательный маршрут по знакомым местам / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 29 окт. – С. 7.

2. Глубокский район // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 137–138.

3. Глубокский район. Природные ресурсы // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism,sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 35.

4. Лысенко, А. И. Красная книга: растения и животные Глубоччины / А. И. Лысенко ; беседовал А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 20 сак. – С. 5.

5. Лявіцкая, Р. І. Глыбоцкі раён / Р. І. Лявіцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 2 : Гатня–Катынь. – С. 87–88.

6. Редкие биотопы Беларуси : [монография] / А. В. Пугачевский [и др.]. – Минск : Альтиора – Живые краски, 2013. – 236 с. : ил.