Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Лепельскі раён

Фізічная культура і спорт трывала ўваходзяць у наша жыццё. Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў у Лепельскім раёне створана трывалая база. Да паслуг лепяльчан – 29 спартыўных залаў, 8 стралковых ціраў, 50 спартыўных пляцовак, 25 памяшканняў для заняткаў рознымі відамі спорту, 4 стадыёны, 8 футбольных палёў.

У сферы фізічнай культуры і спорту працуе больш за 80 спецыялістаў, з іх каля 80 % маюць вышэйшую спецыяльную адукацыю. У секцыях Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы з аддзяленнямі гандбола і бокса і Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву з аддзяленнямі веславання, цяжкай атлетыкі, барацьбы, дзюдо, самба, біятлона штогод займаецца каля 500 навучэнцаў. Тут выхаваны чэмпіёны Еўропы па веславанні Мікіта Квяцінскі, па барацьбе – Сцяпан Папоў і Максім Казлоў, па цяжкай атлетыцы – Яўген Жарнасек, чэмпіён свету па гандболе – Дзяніс Крыцкі.

Спартыўныя дасягненні лепшых спартсменаў раёна даўно вядомыя за межамі краю. Зборныя каманды па гандболе, футболе, боксе, дзюдо, штанзе неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Лідэрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў у розныя гады былі каманды па гандболе (2000), боксе (2004), футболе ў турніры «Скураны мяч» (2006).

У Лепельскім раёне за 2016 год праведзена 47 спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 2034 чалавекі.

З мэтай рэалізацыі права грамадзян на занятак фізічнай культурай і спортам ДУ «ЛРФАЦ» валодае неабходнай спартыўнай базай: спартыўная зала памерам 60×18 м, дзве трэнажорныя залы, більярдавая, саўна з міні-басейнам, стадыён на 1500 пасадачных месцаў, абсталяваны гімнастычны гарадок, спартыўная зала ў аг. Камень памерам 30×18 м. У зімовы час функцыянуе каток памерам 60×40 м, хакейная каробка, дзве асветленыя лыжныя міні-трасы, размешчаныя ў гарадскім парку і на стадыёне. Для правядзення раённых і абласных спаборніцтваў у раёне аўтадрома абсталявана неасветленая лыжная траса працягласцю 3 км. Працуе пункт пракату спартыўнага інвентару і абсталявання.

Асаблівая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры ў працоўных калектывах. Гэта галіновыя спартакіяды, гарадскія спартакіяды сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна, спаборніцтвы і турніры па асобных відах спорту, спартыўныя святы, выступленні зборных каманд па спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Асноўныя віды спорту культывуюцца ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры: футбол, валейбол, баскетбол, настольны тэніс. Велізарную папулярнасць набываюць групы агульнай фізічнай падрыхтоўкі, фітнесу, аэробікі, атлетызм.
Штогод ДУ «ЛРФАЦ» праводзіцца больш за 50 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў:

– 2014 год – 74 мерапрыемствы (прыняло ўдзел 6727 чалавек)

– 2015 год – 50 мерапрыемстваў (прыняло ўдзел 5467 чалавек)

– 2016 год – 47 мерапрыемстваў (прыняло ўдзел 2037 чалавек)

Гэта раённыя, абласныя, рэспубліканскія спаборніцтвы (чэмпіянаты па відах спорту, кубкі па гульнёвых відах спорту, спартакіяды летнія і зімовыя сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, аграгарадкоў і сельскіх саветаў, занальныя абласныя і рэспубліканскія галіновыя спартакіяды). Гэтыя мерапрыемствы дазваляюць ахапіць каля 21 % насельніцтва раёна і прыцягнуць іх да заняткаў фізічнай культурай і спортам, а гэта больш за 6,5 тысяч чалавек.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азаренок, В. В. Виктор Азаренок: «Это наш общий дом!» / В. В. Азаренок ; беседовала Е. Телятко // Витебские вести. – 2016. – 17 дек. – С. 4.

2. Азаронак, В. У. Фізічная культура / В. У. Азаронак ; гутарыў Ул. Шаўчэнка // Лепельскі край. – 2017. – 26 верас. – С. 3.

3. Быньков, А. В одной связке / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 4 лют. – С. 6.

4. Дзямко, М. Лядовая арэна ў Лепелі / М. Дзямко ; гутарыў В. Матырка // Лепельскі край. – 2008. – 13 мая. – С. 3.

5. Міхно, У. Лад жыцця – здаровы / У. Міхно // Настаўніцкая газета. – 2013. – 16 лют. – С. 6.

6. Міхно, Я. Сярэбраны прызёр Еўропы / Я. Міхно ; гутарыла С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2013. – 7 чэрв. – С. 5.

7. Николаев, Е. На старте – новый сезон / Е. Николаев // Лепельскі край. – 2017. – 12 май. – С. 9.

8. Николаев, Е. Факел Бега Дружбы / Е. Николаев // Лепельскі край. – 2017. – 11 ліп. – С. 1.

9. Николаев, Е. Фортуна испытала на прочность / Е. Николаев // Лепельскі край. – 2017. – 4 крас. – С. 6.

10. Паўловіч, А. Спорт – надзейны гарант здароўя / А. Паўловіч // Лепельскі край. – 2010. – 9 ліп. – С. 2.

11. Телятко, Е. «Золотая осень» по-лепельски / Е. Телятко // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 3 кастр. – С. 4.

12. Телятко, Е. Лепельские корни мировых побед / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 4 янв. – С. 7.

13. Телятко, Е. Только факты / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2008. – 12 крас. – С. 9.

14. Хаванскі, В. «Юнацтва» – чэмпіён рэспублікі / В. Хаванскі // Лепельскі край. – 2008. – 30 верас. – С. 1.

15. Хаванскі, В. Ажывае спорт у аграгарадках / В. Хаванскі // Лепельскi край. – 2006. – 8 лістап. – С. 3.

16. Храпавіцкая, Н. Рэгата ў Лепелі / Н. Храпавіцкая // Лепельскi край. – 2007. – 30 кастр. – С. 4.

17. Шушкевіч, У. На прызы Пятра Шыкшняна / У. Шушкевіч // Лепельскi край. – 2007. – 29 мая. – С. 3.

18. Яцкевич, Т. Широкий диапазон социального стандарта, или Что волнует главного физкультурника района / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2005. – 15 июня. – С. 4.