Дом ткацтва. Лепельскі раён, в. Домжарыцы
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 02.05.2019 14:59
Ідэя яго стварэння з'явілася ў 1989 годзе, калі клуб народных майстроў «Скарбонка» наладзіў у в. Домжарыцы выставу тканых вырабаў мясцовых ткачых, там жа, пры бібліятэцы, працаваў гурток ткацтва.
Пачаў ён сваю працу з сакавіка 1997 года, заняў адно з памяшканняў у бібліятэцы.
Падчас яго адкрыцця была наладжана вялікая выстава тканых рэчаў рэгіянальных майстроў, якіх на той час налічвалася 29 чалавек.
З'яўляецца ткацкай навучальна-паказальнай майстэрняй.
Кіруе ім Ніна Сцяпанаўна Кудзіна.
Была распрацавана спецыяльная рэгіянальная праграма «Лён», згодна з якой тэхналагічны працэс вырабу рэчаў з ільну быў арганізаваны з самага пачатку і да качантковага выніку – ад пасеву да прадукцыі. Домжарыцкія ткачыхі самі лён сеялі, палолі, ірвалі, малацілі, слалі, уздымалі, сушылі, мялі, трапалі, часалі, пралі, адбельвалі ніткі. Нарэшце выткалі першую посцілку «дымку».
Пазней ткалі ручнікі, посцілкі, спадніцы, фартухі, сурвэткі ў тэхніках пераборнага, бранага, ажурнага, выбарнага, чатырохніткавага ткацтва.
У 2010 годзе музейная экспазіцыя налічвала каля 50-ці тканых экспанатаў, і з цягам часам яна паступова папаўняецца.
Ткачыхі прымалі ўдзел у рэспубліканскім фестывалі «Беларусь – мая песня», у мерапрыемствах «Калядныя ўзоры», «Турбізнес-98» і іншых.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, п. Домжарыцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Кудзіна, Н. Вопыт стварэння музейнай экспазіцыі ў Домжарыцкім Доме ткацтва / Н. Кудзіна // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / рэдкал. : Л. Вакар [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2007. – С. 107–110.
2. Севярынчык, Л. Домжарыцкае ткацтва / Л. Севярынчык // Лепельскі край. – 2000. – 11 студз. – С. 1.
3. Шпакоўская, Г. Домжарыцкія ткачыхі / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 1997. – 22 ліп. – С. 1.