Медыцына. Лёзненскі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 10:07
- Адноўлена 09.12.2019 10:31
Медыцынскае абслугоўванне жыхароў ажыццяўляе Лёзненская ЦРБ, разлічаная на 97 ложкаў, з паліклінікай на 300 наведванняў за змену; Веляшковіцкая ўчастковая бальніца на 5 ложкаў, у тым ліку 10 ложкаў сястрынскага догляду; Дабрамыслінская ўчастковая бальніца на 5 ложкаў, у тым ліку 10 ложкаў сястрынскага догляду; Бабінавіцкая і Высачанская ўрачэбныя амбулаторыі; 13 фельчарска-акушэрскіх пунктаў: у вёсках Барсеева, Зачэрня, Емельянава, Крынкі, Кавалі, Надзёжына, Чкалава, Пушкі, Стасева, Якубоўшчына, Новае Сяло, Асіпенкі, Міхалінава. Пры РТМА створаны савет медыцынскіх сясцёр. У структуры ЦРБ маецца 6 аддзяленняў: тэрапеўтычнае на 40 ложкаў, хірургічнае, якое ўключае ў сябе аперацыйны блок, педыятрычнае, інфекцыйнае, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аддзяленне хуткай дапамогі і прыёмны пакой. Вялікая ўвага ў медыцынскіх установах удзяляецца павышэнню якасці медыцынскага абслугоўвання, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У сістэме аховы здароўя працуюць 46 урачоў, 149 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу.
У раёне функцыяніруюць 5 аптэк, 2 аптэчныя кіёскі, 15 аптэчных пунктаў.
Цэнтральная аптэка № 16 Лёзненскага раёна створана як структурнае падраздзяленне Аптэчнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама ў 1964 годзе. Структурныя падраздзяленні аптэкі маюцца ў в. Дабрамыслі, Высачаны, Веляшковічы, Бабінавічы. Аптэчны пункт першай катэгорыі ў Лёзне размешчаны па вул. Садовай, 1. Да аптэк прымацаваны 15 аптэчных пунктаў другой катэгорыі, якія арганізаваны і функцыяніруюць пры ФАПах.
ЛІТАРАТУРА
1. Ворохобко, И. История развития здравоохранения в Лиозненском районе / И. Ворохобко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 21 ліп. – С. 2.
2. Дервоед, И. А. Лиозненский район / И. А. Дервоед // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 64–67.
3. Дулуб, А. Ачаг святла і дабрыні / А. Дулуб // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 12 крас. – С. 2.
4. Здравоохранение // Лиозненский район : [альбом] / отв. за вып. Н. Б. Борщ. – Лиозно : Лиозненский городской исполнительный комитет, 2006. – С. 27.
5. Медицинское обслуживание населения // Лиозненский район: 70-летию освобождения района от немецко-фашистских захватчиков посвящается / [отв. за вып. А. Л. Пиута]. – Витебск : Витебская областная типография, 2013. – С. 24–25.
6. Нет профессии более доброй и вечной, чем беречь человеческой жизни тепло // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 20 чэрв. – С. 7.
7. Нет профессии более доброй и вечной, чем беречь человеческой жизни тепло / подгот. Л. Бирюлькова, Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 14 чэрв. – С. 4–5.
8. Пукшанскі, А. Медыкаў з Пушкоў людзі паважаюць / А. Пукшанскі // Белорусская нива. – 2006. – 15 сак. – С. 7.
9. Пукшанскі, А. Медыцына сталічнага ўзроўню дайшла да глыбінкі / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 21 снеж. – С. 6. – (Дадат.: Мясцовае самакіраванне).
10. Ретнёва, Е. Открылся новый ФАП. Чкаловский [в г. п. Лиозно] / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 14 лют. – С. 2.
СПАСЫЛКІ