Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Расонскі раён

Захаваннем традыцый матэрыяльнай культуры расонскай зямлі і творчым пераасэнсаваннем уменняў сваіх продкаў займаюцца супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў і наведвальнікі яго гурткоў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці – саломапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка, лапікавае шыццё, габелен.

Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Расоншчыны

arrow Аўчыннікаў Андрэй Андрэевіч (г. п. Расоны) – разьба па дрэве (перавагу аддае традыцыйнай скульптуры малых формаў, у асноўным гумарыстычнага характару. Вырабляе традыцыйныя і сучасныя такарныя вырабы з карэльскай бярозы);

arrow Бяндзелікава Маіна Віктараўна (в. Кавалі) – пляценне з бісеру, шыццё, вышыўка, дэкупаж;

arrow Воліс Надзея Пятроўна – ткацтва;

arrow Грыбоўская Наталля Іванаўна (в. Бірузова) – вышыўка на тканіне;

arrow Квач Юрый Зіфрыдавіч (аг. Краснаполле) – разьба па дрэве;

arrow Кеда Надзея Паўлаўна – вышыўка;

arrow Клім Алена Валянцінаўна (г. п. Расоны) – роспіс па шкле, саломапляценне, габелен, вышыўка крыжыкам і лентамі;

arrow Котаў Уладзімір Васільевіч – лозапляценне;

arrow Луткоўская Вікторыя – рукадзелле;

arrow Маліноўскі Аляксандр Міхайлавіч – разьба па дрэве;

arrow Мінчанка Святлана Віктараўна – вышыўка;

arrow Навіцкая Валянціна – ручная вышыўка;

arrow Салаўёў Яўген – разьба па дрэве;

arrow Смаргунова Вольга Леанідаўна – саломапляценне;

arrow Сяляўскі Ігар (аг. Краснаполле) – драўляная скульптура;

arrow Шчамялёў Сяргей (г. п. Расоны) – кераміка.

Народныя майстры і ўмельцы прадстаўляюць свае работы на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах, у тым ліку на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Усебеларускім фестывалі мастацтваў «Беларусь – мая песня».

У в. Забор'е на Расоншчыне у рамках фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст» расонскія майстры штогод удзельнічаюць у кірмашы рамёстваў. Умельцы прапануюць работы ўласнай вытворчасці – «дрэвы шчасця», «мяшочкі жаданняў», драўляныя алоўкі-сувеніры з гумарыстычнымі надпісамі, самаробныя лялькі, пано і інш. Вырабы зроблены з густам і фантазіяй з немудрагелістых падручных ці прыродных матэрыялаў.

 

Кірмаш рамёстваў у рамках фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byКірмаш рамёстваў у рамках фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byКірмаш рамёстваў у рамках фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст». Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.byКампазіцыя «На кірмаш» разьбяра па дрэве А. А. Аўчыннікава. Фотаздымак з кнігі: Аўчыннікаў Андрэй Андрэевіч // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 338.Драўляныя вырабы «Рыба», «Стары», «Музыка» майстра А. А. Аўчыннікава. Фотаздымак з кнігі: Аўчыннікаў Андрэй Андрэевіч // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 338.Ручнік майстра па вышыўцы крыжыкам А. В. Клім. Фотаздымак з кнігі: Клім Алена Валянцінаўна // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 50.Ручнік майстра па вышыўцы крыжыкам А. В. Клім. Фотаздымак з кнігі: Клім Алена Валянцінаўна // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 50.

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, М. Чароўныя рукі вясковай жанчыны / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 30 крас. – С. 4.

2. Аўчыннікаў Андрэй Андрэевіч // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 338.

3. Бородулькина, А. Мир через игольное ушко, или увлечение, которое успокаивает / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2015. – 12 снеж. – С. 9.

4. Гореликова, И. Валентина Навицкая: «Главное – найти любимое занятие» / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 29 крас. – С. 7.

5. Гордей, Е. Стол Людовика XII ушел «на ура»! / Е. Гордей // Белорусская нива. – 2008. – 30 сент. – С. 6.

6. Женских рук прекрасные творенья / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2014. – 8 лістап. – С. 8.

7. Квач, Ю. З. В его руках оживает дерево / Ю. З. Квач ; беседовала И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2016. – 19 сак. – С. 9.

8. Клім Алена Валянцінаўна // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 50.

9. Лапаціна, Т. Рабіце жыццё прыгожым! / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2009. – 31 сак. – С. 4.

10. Лебедева, О. Сельские рукодельницы / О. Лебедева // Белорусская нива. – 2008. – 17 мая. – С. 2.

11. Лебедзева, В. «Запрашаем на наш панадворак» / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 16 чэрв. – С. 1–2.

12. Лопатина, Т. «Солнечный мир для всех – 2015» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2015. – 5 верас. – С. 3.

13. Матулевская, Н. Россонщина весёлая, звонкая, певучая!.. / Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2016. – 6 лют. – С. 5.

14. Пастернак, Т. Встречает «Россоночка» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 6 авг. – С. 14.

15. Прудоўскі, Р. У Кавалях – цудоўныя народныя майстры / Р. Прудоўскі // Голас Расоншчыны. – 2006. – 24 лют. – С. 4.

16. Шыёнак, В. 23 дываны, шмат рушнікоў і іншай вышыўкі / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 31 снеж. – С. 4.

17. Шыёнак, В. Захапленне і прафесія супалі ў адным / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 8 мая. – С. 6.

18. Шыёнак, В. Дзіўны свет драўлянай скульптуры / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2009. – 11 верас. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Заборскі фэст - 2011

arrow Признание министра и диплом II степени