Гісторыя. Сенненскі раён. Вялікая Айчынная вайна
- Подробности
- Створана 24.10.2017 08:40
- Адноўлена 01.07.2024 10:18
У чэрвені 1941 г. 153-я стралковая дывізія перадыслацыравалася ў Заходнюю асобую ваенную акругу і ўвайшла ў склад 62-га стралковага корпуса 22-й арміі. На світанні 22 чэрвеня першыя эшалоны дывізіі прыбылі ў Віцебск. Часці размясціліся ў Мазурынскіх лагерах на беразе Заходняй Дзвіны. У гэты дзень фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз.
У канцы чэрвеня дывізія атрымала задачу падрыхтаваць абарону на рубяжы 35 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Па рашэнні камандзіра дывізіі палкоўніка Н. А. Гагена часці абсталявалі ў інжынерных адносінах паласу абароны з пярэднім краем Гнядзілава, усходні бераг возера Capo, Ходцы, Парнева, Машканы, Александрова даўжынёй па фронту ў 42 км. Пярэдні край паласы перадполля праходзіў уздоўж чыгункі Лепель–Орша на ўчастку Жасцянка – Камарова, другі рубеж – на лініі Паташня – Углы – Канева – возера Багданаўскае – Сянно – Каменка. Сюды былі накіраваны стралковыя батальёны: у Вярхоўе – 1-ы стралковы батальён 666-га палка, у Сянно – 1-ы стралковы батальён 505-га палка. Батальён, які знаходзіўся ў горадзе, знішчыў разведку праціўніка, якая спрабавала пранікнуць у прамежкі паміж апорнымі пунктамі абароны перадполля.
Перад фронтам 435-гa і 505-га палкоў дзейнічала наша разведка. Чатыры варожыя самалёты былі збіты на працягу дня. У гэты ж дзень дывізія панесла першыя страты. Загінулі дзесяткі маладых людзей. Параненыя поля бою не пакідалі. Перадавы атрад у г. Сянно вёў бой з праціўнікам, які спрабаваў акружыць горад. Taнкі і пяхота вымушаны былі адступіць. У напрамку горада быў высунуты стралковы батальён 435-га палка, які сумесна з 3-м батальёнам 36-га танкавага палка 18-й дывізіі разграміў калону мотапяхоты праціўніка I завязаў бой з іншымі ягонымі мотачасцямі. Батальён замацаваўся ў вёсцы Войлева, скоўваючы дзеянні танкаў і мотапяхоты гітлераўцаў. 9 ліпеня ў 14 гадзін праціўнік, наносячы ўдар на ўчастку Сянно – Ходцы, атакаваў абарончыя пазіцыі 666-га і 435-га стралковых палкоў, адначасова падвяргаючы ўдарам з паветра пазіцыі 505-га стралковага палка ў раёне Станькі – Платоны. Групоўкі праціўніка развівалі наступленне на ўсходнім напрамку, атакавалі нашы войскі на паўднёвым захадзе ад Віцебска.
153-я стралковая дывізія, скаваная агнём ворага з фронту, аказалася пад пагрозай акружэння. У 21 гадзіну штаб дывізіі атрымаў загад камандуючага 20-й арміяй генерал-маёра П. А. Курачкіна аб адыходзе дывізіі ў ноч з 10 на11 ліпеня на ўсходні бераг ракі Лучоса. Асноўныя сілы дывізіі да раніцы 11 ліпеня выйшлі на ўсходні бераг Лучосы, маючы задачу прыкрыць віцебска-смаленскі напрамак. Затым дывізія ваявала пад Лёзнам, трапіла ў акружэнне. Нямецкае радыё 14 ліпеня нават паспяшалася перадаць паведамленне аб разгроме 153-й савецкай дывізіі. Але яна з баямі вырваліся з акружэння, вяла бai на Дняпры. Ганаровае найменне «гвардзейскай» дывізія заваявала ў цяжкіх умовах барацьбы з захопнікамі.
5 ліпеня 1941 года нямецкія войскі падыйшлі да горада Сянно. У 18 гадзін пачаўся бой за горад, які працягваўся да ночы. Немцы вялі моцную начную разведку з мэтай атрымання звестак аб нашых войсках. Над Сенненскім возерам з'явіўся нямецка-фашысцкі самалёт, з якога на парашутах высадзіліся трое салдат. Яны хутка схаваліся ў хмызняку на востраве «Стрэлка». Жанчына з вёскі Заазер'е паведаміла аб гэтым атраду знішчальнага батальёна, які быў створаны з жыхароў горада ў колькасці 90 чалавек. Камандзірам быў прызначаны Гавядка Макс Васільевіч. Нямецкія парашутысты былі схоплены ў вёсцы Каралевічы. Перад гэтымі падзеямі ў горадзе была паніка. Ратаваліся, хто як мог. У асноўным пакідалі горад і ішлі ў вёскі. Раённае начальства яшчэ раней, ноччу, пакінула горад.
6 ліпеня горад абаранялі невялікія падраздзяленні, якія адыходзілі на ўсход, і частка прызыву па першай мабілізацыі. 6 ліпеня, пад вечар, прыняла ўдзел у баях за горад Пралетарская Маскоўская дывізія (1-ы і 2-гi палкі). На наступны дзень уступілі ў бой 18-ы мотаполк і 18-ы гаўбічны полк, 18-я танкавая мотамеханізаваная дывізія,18-я танкавая дывізія з Калугі. У ноч на 7 ліпеня 18-ы мотастралковы полк (камандзір – палкоўнік Аляксандр Васільевіч Гладкоў) I 18-ы гаўбічны полк (камандзір – палкоўнік Д. Бруханаў) атрымалі загад камандзіра 18-й танкавай дывізіі генерал-маёра Ф. Т. Рэмізава ісці на Сянно. Першым батальёнам, які раніцай 7 ліпеня ўварваўся на ўсходнюю ўскраіну горада, быў батальён маёра Уласава. Палкоўнік папярэдзіў маёра, што артпадтрымкі не будзе, таму што артылерыя яшчэ не падышла. Праз некаторы час прымчаўся сувязны матацыкліст з данясеннем, у якім маёр Уласаў паведамляў: «Заняў палову горада. Захапіў два масты, праціўнік прыціскае моцным агнём, б'е з танкаў». На дапамогу батальёну пайшлі 2-i і 3-і батальёны 18-га мотастралковага палка, 1-ы і 2-і дывізіёны 18-га гаўбічнага палка.
У Сянно налічвалася каля 2-х нямецкіх палкоў, мінамётная батарэя (на месцы сучаснай міліцыі). У горад уварваліся 14 савецкіх танкаў пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза капітана I. I. Прошына. Завязаліся цяжкiя бai, на нашы пазіцыі абрушыўся агонь з танкаў, кулямётаў і мінамётаў. Абрушыўся ўдар нямецкай авіяцыі, юнкерсаў–87. Тры дні ішлі баі за горад.
Горад тры разы пepaxoдзіў з рук у рукі. Нашы войскі адціскалі праціўніка прыкладна да вёсак Шалухі – Асінаўка – Тухінка. Савецкімі войскамі камандаваў генерал-маёр Магілеўчык Еўдакім Андрэевіч (за гэтыя падзеі ён атрымаў ордэн Леніна). 8 лiпeня варожыя танкі прарваліся да вёсак Трубаносы, Сінягор'е і Новае Сяло. Танкі ішлі ў абход возера ад Чырвонай Лyкі. Насустрач ім з лесу на вялікай хуткасці вырваўся 2-гi танкавы полк, які за некалькі хвілін знішчыў фашысцкую калону. Было знішчана 7 танкаў праціўніка, астатнія пайшлі назад.
Адным з самых жахлівых бакоў фашысцкага акупацыйнага рэжыму было правядзенне генацыду ў адносінах да жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. Яны стварылі раённую ўправу пры шэфе раёна на чале з бургамістрам, на тэрыторыях былых сельсаветаў былі створаны валасныя ўправы, якія ўзначальвалі бургамістры, ці валасныя старшыны, у кожную вёску прызначылі старасту. Германскія ўлады імкнуліся арганізаваць эфектыўную сістэму каланізацыі Беларусі. Быў дазволены дробны бізнес, індывідуальная практыка медыцынскім і некаторым іншым работнікам, дапускалася прыватнае валоданне саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі, абвяшчалася ўласнасць на зямлю. Нерухомасць і зямля абяцаліся ў першую чаргу тым, хто падтрымліваў «новы парадак», нямецкую армію і адміністрацыю. У мэтах ажыццяўлення эканамічных планаў уводзілася працоўная павіннасць, якая была распаўсюджана на ўcix мужчын ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў і жанчын ад 18 да 45 гадоў. За ўхіленне ад працоўнай павіннасці прадугледжваліся цяжкія пакаранні, аж да смяротнага.
Зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам здзяйснялі гітлераўцы ў час правядзення карных экспедыцый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператваралі ў зоны пустэчы цэлыя раёны, дзесяткі вёсак змяталіся з твару зямлі, жыхары ix знішчаліся, уганяліся ў канцлагеры ці ў фашысцкае рабства ў Германію.
Бачачы немагчымасць ліквідаваць партызанскі рух, фашысты па-зверску распраўляліся з мясцовым насельніцтвам. Яны знішчалі сем'i і родных партызан і асоб, якія былі звязаны з партызанамі. Так, гітлераўскія карнікі поўнасцю спалілі вёску Марозаўка Багушэўскага раёна. Спалілі дзесяткі іншых вёсак I пасёлкаў. У гарадскім пасёлку Багушэўск расстралялі і павесілі больш за 400 мірных жыхароў. У грамадзянскіх лясных лагерах каля возера Ордзеж гітлераўскія каты расстралялі каля 200 чалавек – старых, жанчын і дзяцей.
Усяго за час акупацыі ў Сенненскім раёне фашысты поўнасцю знішчылі 9 вёсак, 3477 двароў, расстралялі, павесілі, закатавалі і спалілі жывымі 2505 мірных жыхароў.
З Сенненскага раёна ў Германію было вывезена 992 чалавекі на прымусоыя работы.
Колькасць падпольных арганізацый у раёне вырасла да 89. У вёсцы Нямойта працавалі аж тры падпольныя групы, якімі кіравалі Марыя Гутаровіч, Tpaфім Зайцаў і Нічыпар Занько. Гутаровіч і Зайцава гітлераўцы арыштавалі.Але групы працягвалі дзейнічаць.
Сваю задачу райкам партыі бачыў у тым, каб наладзіць узаемадзеянне падпольных арганізацый i партызанскіх атрадаў. Ён арыентаваў падпольныя арганізацыі весці збор інфармацыі пра наяўнасць сіл ворага ў гарнізонах, аб плануемых карных экспедыцыях, прымусовай мабілізацыі жыхароў раёна на работу ў Германію, нарыхтоўцы збожжа, мяса для нямецкай арміі, а таксама рыхтаваць рэзервы для папаўнення партызанскіх атрадаў, арганізоўваць пошукі збpoi і боепрыпасаў, што засталіся на месцах баёў, збор медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў, якіх заўсёды не хапала ў партызанскіх атрадах.
У гэтых адносінах нямала рабілі падпольшчыкі Сянно, дзе знаходзіўся буйнейшы нямецка-фашысцкі гарнізон. Тут адной з першых пачала дзейнічаць падпольная партыйная арганізацыя, якую ўзначаліў Фядот Яфімавіч Кудрашоў. Маладыя патрыёты групаваліся ў асноўным вакол шасці падпольных камсамольскіх і патрыятычных арганізацый. Падпольшчыкі арганізоўвалі дыверсіі.
У першай палове ліпеня 1943 г. пачала выходзіць падпольная газета «Бальшавіцкая трыбуна». Адказным сакратаром рэдакцыіі з'яўляўся Анатоль Стук. Газета выходзіла адзін раз на тыдзень. Райкам партыі прыняў рашэнне аб выданні зводак Савецкага інфармбюро, лістовак, якія інфармавалі аб падзеях на фронце, аб аперацыях саюзнікаў.
Увосень 1943 г. Юнус Каракетаў са сваімі атрадамі нечакана для ворагаў уварваўся ў Новую Беліцу, якая знаходзілася доўгі час у асадзе, умацаваўся тут, пакуль не падышла падмога. Разгром нямецкага гарнізона даў магчымасць адкрыць партызанскі аэрадром. У снежні 1943 г. бюро райкама партыі адзначыла дзейнасць атрада імя Суворава, якім камандаваў Аляксандр Дзмітрыевіч Клячын. Яго байцы прымалі ўдзел у разгроме 13 гарнізонаў, вызначыліся пры абароне Беліцы, якая прыкрывала подступы да партызанскага аэрадрома.
Насельніцтва раёна адгукнулася на зварот Беларускага штаба партызанскага руху і абкама партыі арганізаваць збор сродкаў на будаўніцтва танкавай калоны «Савецкая Беларусь». У снежні было адправлена на Вялікую зямлю аблігацый і грошай на суму 760 тысяч рублёў, а таксама некалькі кілаграмаў золата і серабра.
Падпольныя камсамольскія і патрыятычныя арганізацыі на Сенненшчыне былі важнай апорай партызан у арганізацыі барацьбы супраць акупантаў. Да канца восені 1943 года ў раёне ўжо дзейнічала 76 падпольных камсамольскіх і патрыятычных арганізацый. Сенненскі раён стаў месцам базіравання альбо часовага прыстанішча 13 партызанскіх брыгад.
Для абароны Сянно немцы выдзелілі батальён пяхоты, узмоцнены палявымі гарматамі, тры самаходныя ўстаноўкі, два танкі і батарэю мінамётаў. На галоўным напрамку збудавалі драўляна-земляныя валы таўшчынёй да 1,5 м. Наперадзе ix – сетка акопаў з хадамі і калючым дротам. У царкве быў апорны пункт з кругавой абаронай, а цагляныя збудаванні прыстасавалі для доўгіх вулічных баёў. Вакол г. Сянно забалочаная мясцовасць. Таму гітлераўцы ўстанавілі самаходныя ўстаноўкі і гарматы такім чынам, каб прастрэльваць усе подступы да горада. У акопах ручныя і станкавыя кулямёты, з якіх можна было весці перакрыжаваны агонь.
У бai за Сянно ўдзельнічаў мотастралковы батальён, узмоцнены танкамі, дзвюма батарэямі самаходак, мінамётнай батарэяй і артдывізіёнам. Карыстаючыся тым, што была ноч, танкісты сумесна з іншымі часцямі абышлі Сянно і выйшлі на паўднёвую, усходнюю і заходнюю ўскраіны. Перад світаннем артылерысты і мінамётчыкі нанеслі ўдар. Атакуючыя з трох бакоў уварваліся ў горад. Два ўзводы 45-га танкавага палка абышлі горад з захаду і выйшлі на шлях адыходу. Фашысты спрабавалі адысці на ўсход, але трапілі пад удар перадавога атрада 8-й мехбрыгады. Бой скончыўся тым, што, пакінуўшы абозы, частка фашыстаў разбеглася па лясах, а астатнія былі знішчаны альбо папалі ў палон. Выдатна дзейнічаў камандзір танкавай роты ст. лейтэнант Г. Г. Кіяшка, які знішчыў тры аўтамашыны з боепрыпасамі, дзве гарматы і нямала жывой сілы ворага. I менавіта рота Кіяшкі забяспечыла вызваленне горада.
У бai за Сянно фашысты страцілі 4 «пантэры», тры лёгкія танкі, артбатарэю, каля 70 машын, забітымі i параненымі каля 400 чалавек, 26 салдат і афіцэраў узяты ў палон. У раёне Сянно былі ўзяты ў палон штабы 6-га армейскага корпуса і 95-й пяхотнай дывізіі.
Сенненскі раён вызвалены войскамі 3-га Беларускага фронту (камандуючы – генерал-палкоўнік I. Д. Чарняхоўскі) у ходзе Віцебска-Аршанскага этапу (23–28 чэрвеня 1944 года) наступальнай аперацыі «Баграціён». Баявыя дзеянні вялі войскі 5-й арміі (камандуючы – генерал-лейтэнант М. I. Крылоў) злучэнні 5-га гвардзейскага стралковага корпуса 39-й apміі (камандзір – генерал-лейтэнант І. І. Люднікаў), 5-ы гвардзейскі стралковы корпус (камандзір – генерал-лейтэнант I. С. Бязуглы), 3-ці гвардзейскі кавалерыйскі корпус (камандзір – генерал-лейтэнант Н. С. Аслікоўскі), 3-ці гвардзейскі мехкорпус (Сталінградскі) (камандзір – генерал-лейтэнант В. Т. Обухаў).
Багушэўск вызвалены 24 чэрвеня 1944 года часцямі 144-й стралковай дывізіі, 2-й гвардзейскай Чырванасцяжнай танкавай брыгады 5-й арміі, 5-м партызанскім атрадам імя К. Я. Варашылава Багушэўскай партызанскай брыгады.
Горад Сянно вызвалены 25 чэрвеня 1944 года 3-м механізаваным корпусам (Сталінградскім) (камандзір – генерал-лейтэнант В. Т. Oбухаў), 9-й гвардзейскай механізаванай брыгадай (камандзір – падпалкоўнік А. Ф. Сакалоў), 1823-м самаходным артпалком (камандзір – падпалкоўнік В. В. Яблыкаў).
ЛІТАРАТУРА
1. Богушевский бой // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А – Герань. – С. 433.
2. Бондарева, Е. Сенненский район в годы Великой Отечественной войны в воспоминаниях очевидцев событий / Е. Бондарева // Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зборнік навуковых артыкулаў [навукова-практычнай канферэнцыі, ліпень 2022 г., г. Сянно, Віцебская вобласць] / уклад. А. В. Бараноўскі ; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – С. 220–224.
3. Буракова, Т. Жанчыны Сенненшчыны на вайне / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2020. – 7 сак. – С. 5.
4. Буракова, Т. «С лейкой и блокнотом...» писали военную историю Сенненщины / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 30 ліп. – С. 5.
5. Вайна. 1941 год // Экскурсія да вытокаў горада Сянно : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 113–152.
6. В суровые годы войны // Сенно : ист.-экон. очерк / В. Г. Скопа. – Минск : Беларусь, 1978. – С. 32–51.
7. Гордюк, В. 5-й мехкорпус в боях под Сенно / В. Гордюк // Голас Сенненшчыны. – 2021. – 26 кастр. – С. 5.
8. Гордюк, В. Бои за Сенно / В. Гордюк // Голас Сенненшчыны. – 2021. – 10 ліп. – С. 5 ; 31 жн. – С. 5.
9. Гордюк, В. За 100 дней до освобождения / В. Гордюк // Голас Сенненшчыны. – 2024. – 21 мая. – С. 5 ; 4 чэрв. – С. 5.
10. Гордюк, В. Залог великой победы / В. Гордюк // Голас Сенненшчыны. – 2022. – 22 лют. – С. 5.
11. Гордюк, В. История и память Богушевской трагедии / В. Гордюк // Голас Сенненшчыны. – 2022. – 6 верас. – С. 5.
12. Гордюк, В. Не забывая историю / В. Гордюк // Голас Сенненшчыны. – 2023. – 24 чэрв. – С. 5, 8.
13. Желтобрюхова, Б. Было трудно всем / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 31 мая. – С. 5.
14. Желтобрюхова, Б. Гордые знамена для особенных городов / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2024. – 13 лют. – С. 5.
15. Желтобрюхова, Б. Освобождение Сенненщины: электронный банк данных / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 9 ліп. – С. 5.
16. Желтобрюхова, Б. Посланцы Карачая – защитники Беларуси / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2024. – 12 сак. – С. 5.
17. Желтобрюхова, Б. Сенненщина оккупированная / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 21 чэрв. – С. 5.
18. Желтобрюхова, Б. Страшные итоги оккупации / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 12 ліп. – С. 5.
19. Желтобрюхова, Б. Чтобы помнили / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2024. – 16 крас. – С. 5.
20. Ішла вайна народная // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 137–505.
21. Касьянава, А. Такое трэба ведаць і памятаць / А. Касьянава // Голас Сенненшчыны. – 2022. – 21 чэрв. – С. 4.
22. Квашко, О. В Германском плену / О. Квашко // Голас Сенненшчыны. – 2022. – 29 лістап. – С. 5.
23. Криштопенко, Л. В годы военного лихолетья... / Л. Криштопенко // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 6 мая. – С. 6 ; 13 мая. – С. 6.
24. Кулинок, С. Документы Национального архива Республики Беларусь о преступлениях нацистов и их пособников на территориии Сенненского района в годы Великой Отечественной войны / С. Кулинок // Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зборнік навуковых артыкулаў [навукова-практычнай канферэнцыі, ліпень 2022 г., г. Сянно, Віцебская вобласць] / уклад. А. В. Бараноўскі ; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – С. 224–227.
25. Куповатский бой 1942 // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография – Миноговые. – С. 371.
26. Лазюк, А. Даты, імёны, факты, падзеі / А. Лазюк, А. Бараноўскі // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 4 чэрв. – С. 4.
27. Латыгольский бой 1942 // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография – Миноговые. – С. 413.
28. Мукомолова, Л. Жизнь, победившая смерть / Л. Мукомолова, Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2022. – 9 жн. – С. 5.
29. Партизанская Сенненщина глазами врага / подгот. О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 30 чэрв. – С. 5.
30. Сергеева, Е. Знать, чтобы не повторить страницы прошлого / Е. Сергеева // Голас Сенненшчыны. – 2023. – 16 верас. – С. 5.
31. Станкевич, М. Как сражались под Сенно / М. Станкевич // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 2 ліп. – С. 6.
32. Яковлева, А. Важно жить под мирным небом / А. Яковлева // Голас Сенненшчыны. – 2023. – 12 снеж. – С. 5.
33. Яковлева, А. О зверствах фашизма / А. Яковлева // Голас Сенненшчыны. – 2022. – 14 чэрв. – С. 6.
34. Яўгенаў, А. Ішла вайна...: у пачатку сакавіка 1944 года на тэрыторыі Сенненскага раёна дзейнічалі 5 партызанскіх брыгад: Лявонава, Кірылава, Патапенкі, Прахарэнкі і Сяліцкага / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 6 лістап. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Учреждение культуры «Сенненский историко-краеведческий музей». Геноцид на Сенненщине
Учреждение культуры «Сенненский историко-краеведческий музей». Герои Советского Союза