Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Сенненскі раён

Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай aкругі, паўднёвай падзоны таёжна-лясной зоны. Утварэнне глебавага покрыва тут праходзіць пад уплывам лясной расліннасці. Раслінны покрыў Сенненскага раёна прадстаўлены лясамі, лугавой i балотнай расліннасцю. На тэрыторыі раёна лясы займаюць значную плошчу. У карыстанні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў 7574 га лесапакрытых зямель, у тым ліку 731 га лесу.

Агульная плошча лесапакрытых зямель раёна на 01.01.2002 г. складае 82,3 тыс. га (41,8 %), у тым ліку 52,2 тыс. га лесу. У адміністрацыйных межах Сенненскага раёна размешчаны лясы дзяржаўнага ляснога фонду.

Склад лясоў (у %): хваёвыя – 32,9, яловыя – 20,4, дубовыя – 0,5, ясянёвыя – 0,9, кляновыя – 0,1, бярозавыя – 22,5, асінавыя – 6,1, шэраальховыя – 9,4, чорнаальховыя – 7,2. Штучных лясоў 10%, пераважна хваёвыя і яловыя насаджэнні.

Адметныя лясныя мaciвы: Цёмная пушча, Абалянская лясная дача, Канеўская дача, Сенненская пушча, Казённік, Купаваць, Іванькаўская пушча, Бор, Барок.

Размеркаванасць на тэрыторыі раёна галоўных лесастваральных парод залежыць ад рэльефу i глебаўтвараючых парод.

На ўзвышаных плато з лесападобнымі суглінкамі ў паўднёвай частцы раёна лясы складаюцца з елкі з нязначным дамешкам лісцевых парод. У падлеску яловых лясоў пераважаюць ляшчына, крушына, маліна. Травяны покрыў, па прычыне вялікага зацянення глебы, – нізкі i рэдкі i складаецца з майніка двухлістага i кісліцы. Сустракаюцца чарніцы, брусніцы, cyніцы. Махавы покрыў звычайны, добра развіты, але ў залежнасці ад ступені i xaрактару вільготнасці глебы ён можа быць розны. Часцей за ўсё ў яловых лясах растуць зялёныя імxi i лугавы лён.

У месцах, дзе рэльеф утвораны канцавымі марэнамі, а гэта значная частка тэрыторыі раёна, расліннасць іншая. На вяршынях павышэнняў, на лясных глебах звычайна сустракаюцца хваёвыя бары. Ніжэй па схілах яны пераходзяць у хваёва-яловыя. На глебах расце верас, папараць. Мохавы покрыў неразвіты.

Пашыраны ў Сенненскім раёне ялова-шыракалістыя лясы. 3 шыракалістых парод сустракаюцца клён, ясень, вяз, дуб, ліпа ў выглядзе дамешка да асноўных парод. Распаўсюджаны таксама дробналістыя пароды – бяроза, вольха, шэрая aciнa.

Ярус хмызняковых парод складаецца з рабіны, крушыны, розных садавінна-ягадных раслін (маліна і інш.). На звышвільготных i тарфяных глебах расце чорная вольха.

Лугі па ўмовах свайго развіцця дзеляцца на сухадольныя, балотныя, тарфяныя i пойменныя (абалонныя). Агульная плошча лугоў 27,5 тыс. га.

3 паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца: лось, дзік, ліса, воўк, казуля, янотападобны сабака, заяц-бяляк, заяц-русак, вавёрка, тхор, куніца, выдра, норка, андатра, бабёр, цецярук, глушэц.

3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляюцца: барсук, белая курапатка, звычайны зімародак; з раслін: пералеска высакародная, ворлікі звычайныя, сон шыракалісты, наперстаўка буйнакветная, лінея паўночная, тафільдыя чашачкавая, шпажнік чарапіцавы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзяменцьеў, В. А. Прырода Беларусі : (фізіка-геаграфічны агляд) / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, О. Ф. Якушка. – Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1959. – 315 с.

2. Желтобрюхова, Б. Зелёные сердца Сенненщины / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 24 мая. – С. 5.

3. Кадыш, В. В. Сенненский район / В. В. Кадыш // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 451–454.

4. Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.

5. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с. : ил.

6. Кузьменко, В. А. Птицы сельских населенных пунктов Белорусского Поозерья / В. А. Кузьменко, В. В. Кузьменко // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 6. – С. 36–52.

7. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 2 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : ил.

8. Сенненская пушча // Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 486–487.

9. Сенненскі раён // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 330.

10. Сенненскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 487–488.

11. Флора і фауна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 25.