Запаведнікі, заказнікі, паркі. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 03.09.2019 10:41
- Адноўлена 26.01.2022 14:55
Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі.
– «Гурынскае» (1996), 141 га. Тэрыторыя, прылеглая да возера Сцержань, Ульянавіцкае лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Нізіннае балота з возерам Сцержань у цэнтры. Возера дыстрафіруе, з запасам сапрапелю. Выяўлены гнездаванні чорнага бусла і вялікага бугая.
– «Замашанскі мох» (1996), 700 га. На паўночна-ўсходнім напрамку ад вёскі Ульянавічы і на паўднёва-ўсходнім напрамку ад вёскі Поўзікі, Ульянавіцкае лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Нізіннае балота з фрагментамі верхавога і пераходнага і возерам Вялікае Святое. Возера дыстрафіруе, з запасам сапрапелю. Выяўлены гнездаванні чорнага бусла , вялікага бугая, жураўля шэрага. Расце бяроза карлікавая.
– «Капланскі мох» (1996), 1250 га. Сенненскае лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Балота верхавое, нізіннае. Гняздзяцца малы арлец, даўгахвостая няясыць, барадатая няясыць, журавель шэры, змеяед.
Любімым месцам адпачынку для жыхароў горада Сянно і яго гасцей стаў парк Трох Герояў, парк 40-годдзя Перамогі (Сінайскія горы).
ЛІТАРАТУРА
1. Сенненский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 24–25.