Рамёствы. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 04.02.2020 12:23
- Адноўлена 06.02.2020 09:57
Талачын – горад старадаўніх майстроў. Славіліся тут калісьці ганчары, ткачы, хлебапёкі.
Пра заняткі, у якіх нашы продкі вызначаліся вялікім майстэрствам, гавораць назвы вёсак. Напрыклад, у вёсках Ганчароўка і Гліннікі было распаўсюджана ганчарнае рамяство, а ў в. Лазы заўсёды было шмат кустоўя і арэшніку, іх мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі для вырабу рэчаў.
Захаваннем традыцый матэрыяльнай культуры талачынскай зямлі і творчым пераасэнсаваннем уменняў сваіх продкаў займаюцца супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў і наведвальнікі яго гурткоў.
Народныя майстры і ўмельцы прадстаўляюць свае работы на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах, у тым ліку на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Усебеларускім фестывалі мастацтваў «Беларусь – мая песня».
Народныя ўмельцы Талачынскага раёна
Віславух Кацярына Пятроўна (г. Талачын) – кераміка;
Кірэеў Аляксандр Барысавіч (г. Талачын) – выцінанка;
Пасюцін Анатоль Яўгенавіч (в. Ламіншчына) – народны жывапіс;
Селіверстава Любоў Сяргееўна (г. Талачын) – лозапляценне;
Станкевіч Рыгор Францавіч (г. Талачын) – кераміка;
Цімафееў Васіль Карлавіч (г. п. Коханава) – народны жывапіс;
Чарняўская Лілія Уладзіміраўна (в. Сярковіцы) – вышыўка.
ЛІТАРАТУРА
1. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – 440 с.
2. Толочинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 517–520.
3. Ягорава, В. Цяпло, якое не ведае дэфіцыту / В. Ягорава // Культура. – 2007. – 15–21 снеж. – С. 10–11.