Медыцына. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 26.05.2020 09:42
- Адноўлена 26.05.2020 14:35
Першыя згадкі пра ўстановы аховы здароўя Шумілінскага раёна адносяцца да 20-х гадоў XIX ст.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў раёне было 3 бальніцы: у в. Чарніцы на 15 ложкаў, у в. Лоўжа на 10 ложкаў, у в. Зарэчнае на 10 ложкаў. У п. Шуміліна была толькі прыватная аптэка, а ў в. Рабушкава – фельчарска-акушэрскі пункт.
У канцы 20-х гадоў фельчарскія пункты былі адкрыты ў вёсках Язвіна і Маркава.
У 1929 годзе ў г. п. Шуміліна была адкрыта бальніца на 40 ложкаў і амбулаторыя, 10 фельчарска-акушэрскіх пунктаў у раёне.
У 1930 годзе адкрыта чыгуначная амбулаторыя.
У 1944 годзе, пасля вызвалення раёна, былі адкрыты раённая бальніца на 45 ложкаў, амбулаторыя, дзіцячая і жаночая кансультацыі, райздраўаддзел, райсанэпідэмстанцыя. У в. Варонькі была адкрыта інфекцыйная бальніца на 10 ложкаў, бальніца ў п. Обаль, амбулаторыі ў в. Язвіна і на торфапрадпрыемстве імя Даўмана.
Сёння медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Шумілінскім раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Шумілінская цэнтральная раённая бальніца»:
Шумілінская цэнтральная раённая бальніца на 99 ложкаў;
Шумілінская цэнтральная раённая паліклініка на 200 наведванняў у змену;
Мікалаеўская бальніца сястрынскага догляду з амбулаторыяй агульнай практыкі на 15 ложкаў;
Обальская ўчастковая бальніца на 17 ложкаў;
тры амбулаторыі агульнай практыкі (у аграгарадках Мікіціха, Мішневічы, Светласельскі);
12 фельчарска-акушэрскіх пунктаў (у аграгарадках Амбросавічы, Башні, Крывое Сяло, Слабада, вёсках Вялікія Ляжні, Дабея, Добрына, Мішкавічы, Пабеда, Полькавічы, Сіроціна, Язвіна).
У сістэме аховы здароўя працуюць 50 урачоў, 189 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, 102 малодшыя медыцынскія работнікі і іншы персанал (94 чалавекі). 7 урачоў працуюць па прынцыпе «ўрач агульнай практыкі».
Зроблена шмат па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы. У 2016 годзе адрамантавана тэрапеўтычнае аддзяленне Шумілінскай ЦРБ, у 2018 годзе быў праведзены рамонт неўралагічнага паста тэрапеўтычнага аддзялення, у 2019 годзе – рамонт рэнтген-кабінета і дзіцячага аддзялення.
Працягваецца работа па забеспячэнні якаснай дыспансерызацыі насельніцтва, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, перааснашчэнні сучасным медыцынскім абсталяваннем, абнаўленні аўтатранспарту брыгад хуткай дапамогі, стабілізацыі кадравай сітуацыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Баканаў, К. Ф. Пра дасягненні раённай медыцыны / К. Ф. Баканаў ; гутарылі: Н. Чарнічэнка, А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2015. – 19 чэрв. – С. 5.
2. Ермалаеў, С. Раённая бальніца: чарговы этап абнаўлення / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 29 мая. – С. 1.
3. Ермалаеў, С. Рамонт зрабілі талакою / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 9 сак. – С. 1.
4. Захаваць і ўмацаваць здароўе насельніцтва / падрыхт. С. Паўлаў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 1 сак. – С. 3.
5. Здароўе – бясцэнны дар любой нацыі / падрыхт.: М. Мароз, С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 14 чэрв. – С. 4.
6. Ивченко, Л. Помогают не только лекарства / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 10 марта. – С. 1.
7. Карпушэнка, А. Ахова здароўя: задачы на бягучы год / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 15 сак. – С. 3.
8. Карпушэнка, А. Рэнтген у лічбавым фармаце / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 12 сак. – С. 2.
9. Кісялёва, Л. Дом дабрыні і міласэрнасці / Л. Кісялёва // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 17 мая. – С. 5.
10. Черниченко, Н. ...И диагностика точная! / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 31 мая. – С. I. – (Прил.: Вечерний Витебск).
СПАСЫЛКІ
Здравоохранение. Шумилинский районный исполнительный комитет