Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Полацкі раён

 

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі падзоны дубова-цёмнахвойных лясоў. Лясы займаюць 53% яе тэрыторыі. Хваёвыя складаюць 44,3%, яловыя 18,6, ясеневыя 0,4, бярозавыя 23,2, асінавыя 1, шэраальховыя 2,2, чорнаальховыя 9,7%. 7,1% лясоў штучных, пераважна хваёвыя насаджэнні.

На ўзвышшах пераважае расліннасць, характэрная для змешаных лясоў і бароў, а таксама бяроза барадаўчатая, хвоя звычайная, елка еўрапейская, асіна звычайная, рабіна звычайная, ляшчына звычайная, крушына крохкая, зелянчук жоўты, ветраніца дубраўная, пячоначніца высакародная, чарніцы, хвошч лясны, брусніцы, арляк звычайны, фіялка сабачая, суніца лясная, вероніка лекавая, артылія аднабокая, верас звычайны, грушанка круглалістая, ястрабінка валасістая, лапчатка серабрыстая, касцяніка, ажына шызая, маліна звычайная, мар'янік дубраўны, мар'янік лугавы.

На нізінных участках пераважае елка з дамешкам асіны і падростам з елкі, рабіны. Даліны раўчукоў заселены, у асноўным, вярбой, шэрай і чорнай вольхай. Сустракаюцца невялікія ўчасткі лесу, якія складаюцца з елкі. Алешнікі і лясы з бярозы і асіны растуць поруч ворных зямель, сельгасугоддзяў.

На нізкіх, багнаватых месцах растуць багун балотны, падвей похвенны, падвей шматкаласковы, ядловец звычайны, асака зайцава, асака валасістая.

На тэрыторыі раёна 114 балот, якія належаць да Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна, агульная плошча іх 27,9 тыс. га, з іх 21,4 тыс. га нізінных, 6,3 тыс. га вярховых, 0,2 тыс. га пераходных.

Пашыраны сухадольныя дробназлакавыя, духмянакаласковыя і разнатраўныя лугі, агульная плошча якіх складае 28 тыс. га.

3 паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, воўк, ліс, янотападобны сабака, заяц-бяляк і заяц-русак, вавёрка, тхор, куніца, выдра, норка, андатра, бабёр. Усяго адзначана 22 віды паляўнічых млекакормячых і 29 відаў птушак.

3 ахоўных птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляюцца скапа, змеяед, белая курапатка, вялікі кулон, сярэдні кулон, звычайны гогаль, звычайная пустальга, цецярук, глушэц, з раслін – баранец звычайны, палушнік азёрны, званочак персікалісты, сон шыракалісты, наперстаўка буйнацветная, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі, чараўнік двухлісты.

У вадаёмах водзяцца шчупак, акунь, язь, ялец, мянтуз, лешч, сом, судак, жэрах, краснапёрка і інш. Здабываецца рыба ў 100 рыбапрамысловых азёрах, вадасховішчах.

 

Ліс звычайны. Фотаздымак з сайта http://allby.tvЗваночак персікалісты. Фотаздымак з сайта http://www.rasteniya-lecarstvennie.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Веремчук, О.Н. Природные сообщества Беларуси : учебное пособие / О. Н. Веремчук, А. Т. Жуковский, Н. К. Якимович. – Брест : Брестский государственный университет, 2008. – 205 с.

2. Гельтман, В. С. Полацкія лясы / В. С. Гельтман // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : Гал. рэд. БелСЭ, 1979. – Т. 2 : Прырода. Эканоміка. Народны дабрабыт. – С. 522.

3. Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с.

4. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с.

5. Полацкі раён / А. К. Гарохаў [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 238–239.

6. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [ и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 3 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : іл.