Рамёствы. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 11.06.2019 11:39
- Адноўлена 11.06.2019 10:36
Спакон вякоў заняткамі палачан былі ткацтва, ганчарства, пляценне, дрэваапрацоўка. На Полаччыне было шырока распаўсюджана пераборнае ткацтва з разнастайнымі геаметрычнымі ўзорамі, шматніткавае ткацтва.
Здаўна славілася Полаччына і вырабамі з лазы і саломы. У асноўным гэта былі кашы для захоўвання зерня, сявалкі, скрынкі для адзення. Выконваліся яны ў рознай тэхніцы пляцення: спіральнай, перакрыжаванай, рабрыста-перакрыжаванай, а таксама спалучэнне карычневых неачышчаных лазовых пруткоў з жоўтай саломай.
З дрэва вырабляўся посуд, вёдры для вады і малака, бочкі для захоўвання прадуктаў, маслабойкі.
Традыцыі старадаўняга майстэрства працягваюць сучасныя майстры народнай творчасці. Напрыклад, пры Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур існуе народны клуб народных майстроў і мастакоў «Майстар».
Народныя майстры і ўмельцы прадстаўляюць свае работы ў «Горадзе майстроў» на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах, у тым ліку на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, рэспубліканскім свяце пісьменнасці і друку і г. д.
Народныя ўмельцы Полацкага раёна
Абраменка Мікалай Адамавіч (г. Полацк) – разьба па дрэве;
Брыль Дзмітрый Мікалаевіч (в. Мацюшкі) – разьба па дрэве;
Брыль Ніна Уладзіміраўна (в. Мацюшы) – вязанне;
Віскуп Галіна Паўлаўна (Полацкі раён) – тэхніка плоскай і рэльефнай аплікацыі, інкрустацыя саломкай;
Гарбаценка Святлана Міхайлаўна (г. Полацк) – шыццё з абрэзкаў тэкстылю;
Дубоўская Марыя Фёдараўна (г. Полацк) – вышыўка;
Жаркова Ана Паўлаўна (г. Полацк) – тэхніка плоскай і рэльефнай аплікацыі, інкрустацыя саломкай;
Жукаў Віктар Віктаравіч (аг. Новыя Гараны) – народны жывапіс;
Загурская Галіна Пятроўна (г. Полацк) – народны жывапіс;
Злобіна Таццяна Міхайлаўна (г. Полацк) – шыццё з абрэзкаў тэкстылю;
Карандзей Іна Пятроўна (Полацкі раён) – выцінанка;
Корыкава Ніна Іванаўна (г. Полацк) – вышыўка;
Марчанка Галіна Мікалаеўна (г. Полацк) – шыццё з абрэзкаў тэкстылю;
Мацецкая Вера Уладзіміраўна (г. Полацк) – вязанне;
Нагорны Валянцін Пятровіч (г. Полацк) – разьба па дрэве;
Нікіценка Мікалай Мікалаевіч (г. п. Ветрына) – народны жывапіс;
Новікава Наталля Яўгенаўна (г. Полацк) – шыццё з абрэзкаў тэкстылю;
Паўлючэнка Ірына Уладзіміраўна (г. Полацк) – шыццё з абрэзкаў тэкстылю;
Песіна Ядвіга Рыгораўна (г. Полацк) – вязанне;
Самітава Надзея Васільеўна (г. Полацк) – шыццё з абрэзкаў тэкстылю;
Сапега Ала Мікалаеўна (г. Полацк) – саломапляценне;
Таранава Ганна Іванаўна (г. Полацк) – шыццё з абрэзкаў тэкстылю;
Ушакова Таццяна Барысаўна (Полацкі раён) – мастацкі роспіс;
Чмара Раіса Казіміраўна (г. п. Ветрына) – саломапляценне;
Чылінгаран Хачык Арташавіч (г. п. Ветрына) – разьба па дрэве;
Чымірыкіна Наталля Яўгенаўна (г. Полацк) – вышыўка, саломапляценне, вязанне;
Шматава Ніна Іванаўна (г. Полацк) – вязанне;
Язеркас Руфіна Іосіфаўна (г. п. Ветрына) – ткацтва на кроснах.
ЛІТАРАТУРА
1. Гавейновіч, В. Аб чалавеку павінны гаварыць ягоныя справы, лічыць народны майстар Барыс Сімавін / В. Гавейновіч // Полацкі веснік. – 1998. – 3 лiстап. – С. 3.
2. Дроздова, Н. Полоцкий мост доверия / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 18 авг. – С. 5, 8.
3. Князева, Е. Тепло посланий из 15 стран мира / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 24 мая. – С. 16.
4. Машезова, И. В сказочном теремке... / И. Машезова // Полацкі веснік. – 2008. – 11 лістап. – С. 7.
5. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – 440 с.
6. Соломенных дел мастера Витебщины / Н. Л. Федористова, И. П. Хитько, М. П. Шерикова. – Витебск : САМПО, 2009. – С. 94–101.
7. Трапезникова, Л. Озарение души / Л. Трапезникова // Беларускі час. – 2004. – 2–9 крас. – С. 21.
8. Чабатарова, Т. Плошча ўнікальнага рукатворнага палатна «Полацкі абярэг» ужо перавысіла 90 квадратных метраў / Т. Чабатарова // Вольнае Глыбокае. – 2009. – 5 сак. – С. 15.
9. Чымірыкіна, Н. Я. Распаўсюджаныя тэхнікі і ўзоры вышывання на ручніках Полаччыны (на прыкладзе вырабаў з фондаў Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур) / Н. Я. Чымірыкіна // Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Лепель, снежань 2013 г. / [рэдкал.: Л. У. Вакар і інш.]. – Мінск : НББ, 2014. – С. 123–133.