Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Піярскія школы. Полацкі раён.

У развіцці асветы канца XVIII стагоддзя на Беларусі наступае новы этап, сутнасць якога заключалася ў пераходзе да школы, якая больш адпавядала б патрэбам новай эпохі. Бацькі ахвотна накіроўвалі сваіх дзяцей у новыя школы.

На тэрыторыі Беларусі ўпершыню піярскія школы былі створаны ў пачатку ХVIII стагоддзя. У канцы ХVІІІ стагоддзя была заснавана калегія ў Полацку.

У піярскіх школах, як і ў школах іншых каталіцкіх ордэнаў, рэзка вызначаліся сацыяльныя адрозненні. Выхаванцы прывілеяванага пансіёна набіраліся з арыстакратычных сем'яў. Для асветы дзяцей бедных слаёў насельніцтва піяры нічога не зрабілі. У піярскіх калегіях і павятовых вучылішчах вучыліся пераважна дзеці дваран. Для вучняў выдаваліся падручнікі ў друкарнях піяраў (Варшава, Вільня, Полацк) на польскай, лацінскай мовах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Самусік, А. Полацкія гімназіі, навучальныя ўстановы сярэдняга або павышанага пачатковага тыпу ў Полацку ў 1788–1918 / А. Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–ПУД. – С. 541–542.

2. Самусік, А. Ф. Арганізацыя патрыятычнага выхавання ў манаскіх навучальных установах на беларускіх землях у XVI – сэрэдзіне XVIII ст. / А. Ф. Самусік // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. – 2015. – № 4. – С. 3–7.