Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Дубровенскі раён, г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 06.04.2020 12:40
Работнікамі ЦРБ быў знойдзены дакумент, які сведчыць аб заснаванні Дубровенскай ЦРБ у 1920 годзе. Гэты дакумент – пратакол пасяджэння камітэта партыі Дубровенскай арганізацыі РКП(б) ад 24 жніўня 1920 года аб стварэнні пры партыйным клубе бібліятэкі-чытальні. У 1922 годзе фонд бібліятэкі папоўніўся кнігамі ў колькасці 60 экз. з педагагічнай бібліятэкі для школы працуючай моладзі. Пратакол ад 9 мая 1922 года сведчыць, што чытальня працавала да 24 гадзін.
У пачатку 1923 года Валасны камітэт хадайнічаў аб прадастаўленні для чытальні іншага памяшкання, больш прасторнага. У верасні 1923 г. вышэйназваным камітэтам было вырашана «сканцэнтраваць бібліятэчную справу» ў горадзе Дуброўна.
У 1927 годзе выдзелены платны работнік для чырвонага кутка, які дзейнічаў пры бібліятэцы.
Наступнае ўпамінанне пра бібліятэку прыходзіцца толькі на 1940 год. З успамінаў былых работнікаў: «Кніжны фонд бібліятэкі складаў 10500 экз. Яна знаходзілася ў памяшканні былой царквы».
Упамінанне 1944 года сведчыць аб тым, што фашысты зруйнавалі і спапялілі горад. У руінах ляжаў кінатэатр, школы. У студзені 1944 года пачалося адраджэнне раёна, адчыніліся хаты-чытальні, пачала працаваць і раённая бібліятэка.
У 1948 годзе бібліятэка перавезена ў прыстасаванае драўлянае памяшканне. У 1957 годзе выканкам Дубровенскага райсавета дэпутатаў працаўнікоў перадаў асобнае памяшканне для раённай бібліятэкі. У 1958 годзе ўстанова пераведзена ў памяшканне раённага Дома культуры, дзе меліся абанемент, чытальная зала і кнігасховішча.
Рашэннем Дубровенскага райвыканкама ад 17 красавіка 2004 года № 302 у ліпені 2002 года аддзелу культуры быў перададзены будынак былога дзіцячага сада «Вясёлка». У адрамантаваным будынку размясціліся цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэка.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вуліца Паштовая, д. 6а.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, В. Бенефис читателя и книги / В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 10 лістап. – С. 1.
2. Асіпенка, В. На плыне часу / В. Асіпенка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 30 лістап. – С. 3.
3. Библиотекарь XXI века / беседовала Я. Гурская // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. – 11 студз. – С. 5.
4. Дударава, Л. Наваселле ў «храме» кнігі / Л. Дударава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 26 кастр. – С. 3.
5. Козлович, М. Дом, где хранится величайшее сокровище / М. Козлович // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 15 верас. – С. 2, 4.
6. Ляшук, С. Альбом пра родны кут / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 21 февр. – С. 9.
7. Малчанава, І. Інфармацыйны цэнтр, або Месца сустрэчы розных пакаленняў / І. Малчанава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 14 жн. – С. 2–3.
8. Машкіна, К. Аптэка... для душы / К. Машкіна // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 8 верас. – С. 2.
9. Пучкова, К. Бібліятэкар – чытач: зваротная сувязь / К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 19 ліп. – С. 8.
10. Пучкова, К. Душой дакрануцца да крыніц духоўнасці / К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 13 студз. – С. 4.
11. Салянкова, К. Навіны бібліятэкі / К. Салянкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2015. – 28 студз. – С. 4.
12. Синявская, Н. Необычное в необычном / Н. Синявская // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2014. – 13 жн. – С. 5.
13. Старавойтова, Ю. Издательская деятельность районной библиотеки / Ю. Старавойтова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 14 верас. – С. 6.
14. Шлях праз дзевяць дзесяткаў гадоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 22 верас. – С. 2.