Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зарубаўская сельская бібліятэка. Дубровенскі раён, аг. Зарубы

Бібліятэка ў в. Зарубы працуе з 1948 года. Тады яна займала звычайную вясковую хату, якая належала Еве Мінаеўне Шукайлавай. Усё змяшчалася ў хаце: і гаспадыня са сваім скарбам, і калгасная кантора, і бібліятэка, у якой налічвалася каля 300 экземпляраў кніг, у асноўным для дзяцей і юнацтва. Усе яны ўмяшчаліся ў адной шафе.

Распачынаў бібліятэчную справу ў Зарубах былы франтавік Мікола Пятроўскі. Праз некаторы час М. Ф. Пятроўскага змяніў Уладзімір Сяргеевіч Світко.

З 1954 года гаспадарыць у бібліятэцы пачалі жанчыны: спачатку Клаўдзія Лук'янаўна Гарбачова, затым Зінаіда Панкрацьева, Вольга Зубрыцкая, Алена Пятроўская, Марыя Рамановіч, Вера Чарняўская, Галіна Брытанава.

Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, аг. Зарубы, вуліца Сонечная, д 14.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лучыц, Н. Залатыя імяніны бібліятэкі / Н. Лучыц // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 30 студз. – С. 1–2.