Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бігосаўская бібліятэка-філіял № 4 імя Э. Зубрыцкага, аг. Бігосава. Верхнядзвінскі раён

Сваю гісторыю Бігосаўская бібліятэка пачала з хаты-чытальні, арганізаванай ў 1925 годзе.

Размясцілася хата-чытальня ў маленькім непрыстасаваным пакоі пры сельсавеце. Загадвала ёю Казіміра Казіміраўна Малева. Фонд хаты-чытальні складаў каля 200 асобнікаў кніг, чытачоў – 30 чалавек.

У тыя гады хата-чытальня выпісвала па адным асобніку газеты «Праўда» і «Чырвонаармейская газета». Асноўным і галоўным пытаннем працы была ліквідацыя непісьменнасці. Працы было шмат, бо насельніцтва ў асноўным было непісьменным. К. К. Малева хадзіла па хатах і арганізоўвала гучныя чыткі, гутаркі. Яна арганізавала актыў з камуністаў і камсамольцаў, якія дапамагалі праводзіць масавыя мерапрыемствы.

У 1935–1936 гг. быў пабудаваны будынак сельсавета, і для хаты-чытальні быў адведзены пакой памерам у 17 м2. К. К. Малева працавала да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Бігосава хата-чытальня ўзнавіла сваю працу ў студзені 1946 года, і першай пасляваеннай загадчыцай стала Марыя Кужаль. Яна разам з камсамольцамі хадзіла па хатах і збірала кнігі.

Пасля М. Кужаль працавалі Р. Стрыгаловіч, Л. Афанасавіч і М. Заляціла. А ў 1954 годзе хату-чытальню прыняла Ганна Васільеўна Руткоўская. Да таго часу кніжны фонд складаў 3 тыс. кніг, выпісвалася 5 экз. газет і 5 экз. часопісаў. Ганна Васільеўна праводзіла вялікую масавую работу і карысталася павагай сярод працаўнікоў вёскі і моладзі.

У 1956 годзе хата-чытальня была пераарганізавана ў сельскую бібліятэку. Бібліятэка была пераведзена ў вялікае памяшканне і мела ўжо 32 м2 плошчы. Фонд бібліятэкі складаў 3962 экз. кніг, чытачоў было 509 чалавек. Кнігавыдача складала 8332 экз.

У 1958 годзе Бігосаўская сельская бібліятэка прызнана адной з лепшых бібліятэк вобласці і ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і каштоўным падарункам.

У 1961 годзе бібліятэку прыняла Тамара Мікалаеўна Гендзік. Перад бібліятэкай ставілася задача ахапіць кнігай кожнага чытача. Для гэтай працы былі прыцягнуты кніганошы, актыў бібліятэкі, грамадскасць. Праводзіліся гучныя чыткі, гутаркі, бібліяграфічныя агляды. Афармляліся кніжныя выставы, плакаты. Сумесна са школай і чыгуначным клубам праводзіліся масавыя мерапрыемствы ў калгасе «Савецкая Беларусь».

У 1967 годзе за добрую працу і ў сувязі з 50-годдзем Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі бібліятэка ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР, Ганаровай граматай Верхнядзвінскага райкама прафсаюза, вымпелам «За добрую грамадска-карысную працу».

У 1991 годзе загадчыцай бібліятэцы стала Жарнасек Любоў Іванаўна. І ў гэтым жа годзе бібліятэка пераехала ў новы будынак Дома культуры, дзе размясцілася на плошчы 200 м2.

Бігосаўская сельская бібліятэка з'яўляецца метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк Бігосаўскага сельсавета і аказвае практычную дапамогу ў іх працы. Праводзіцца вялікая масавая работа па краязнаўстве, патрыятычным выхаванні, па экалогіі. Пры бібліятэцы дзейнічаюць клубы: дзіцячы экалагічны «Званочак», «Спадчына» і «Роднае слова».

Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Бігосава, вуліца Маладзежная, д. 4.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зимацкая, А. Друг детства / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2015. – 10 крас. – С. 2.

2. Зімацкая, А. «Мне вялікае права далі быць паэтам і неба і людзі...» / А. Зімацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 26 крас. – С. 7.

3. Маслоўская, В. Прысвячэнне творцы / В. Маслоўская // Віцебскі рабочы. – 2013. – 7 мая. – С. 7.

4. Столп, Н. Аптэка для душы / Н. Столп // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 13 снеж. – С. 3.

5. Столп, Н. Прафесіянал высокага гарту / Н. Столп // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 8 верас. – С. 2.