Боркавіцкая бібліятэка-філіял № 10, аг. Боркавічы. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 08.01.2019 10:04
Боркавіцкая бібліятэка была адкрыта ў 1948 годзе ў будынку клуба, у фае якога размяшчалася вельмі шмат нагляднай агітацыі аб партыі і камсамоле. Першым яе бібліятэкарам быў А. А. Быхавец.
Паралельна з сельскай бібліятэкай існавала невялікая бібліятэка ў саўгасе, якая размяшчалася ў канторы, фонд быў маленькім. Пазней было прынята рашэнне далучыць саўгасную бібліятэку да сельскай, так у бібліятэцы з'явілася два работнікі: Быхавец Аляксандр Антонавіч і Путронак Зінаіда Іванаўна. Пазней ў бібліятэку прыходзілі працаваць: Вашчэлка М. Я., Лаўручонак Н. І., Перапечка С. С., Шпак В. М. Чытачоў у аддаленай мясцовасці абслугоўвалі кніганошы-дзеці: насілі кнігі інвалідам на дом, гутарылі з імі, дапамагалі па гаспадарцы.
З часам будынак клуба стаў непрыгодным для размяшчэння ў ім бібліятэкі і яе перавялі ў іншае памяшканне па вуліцы Савецкай (былы габрэйскі дом, яслі-сад), але і гэты будынак быў старым. У 1994–1995 гг. для бібліятэкі быў адрамантаваны і прыстасаваны жылы дом на той жа Савецкай вуліцы.
У цяперашні час бібліятэка мае чытальную залу і абанемент. Фонд складае 7825 экз. Абслугоўвае больш за 1000 чытачоў, аказвае платныя паслугі насельніцтву. Пры бібліятэцы працуе жаночы клуб «Сябровачка».
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Боркавічы, вуліца Савецкая, д. 25.
ЛІТАРАТУРА
1. Масловская, О. Новые возможности / О. Масловская // Витебские вести. – 2017. – 26 янв. – С. 6.
2. Перапечка, С. У дружбе з кнігай / С. Перапечка // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1975. – 1 лістап. – С. 3.
3. Спірыдзёнак, М. Прывабна гарыць агеньчык / М. Спірыдзёнак // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1969. – 9 кастр. – С. 1.
4. Філімонаў, У. Агні над Дрысай / У. Філімонаў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1991. – 19 студз. – С. 2.