Мазалаўская сельская бібліятэка, аг. Мазалава. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 02.04.2019 16:46
Мазалаўская бібліятэка свой гістарычны шлях пачала ў 1937 г. Тады яна называлася хатай-чытальняй. Бібліятэкарам ў ёй працавала Д. Балашова.
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак бібліятэкі не пастрадаў, але кніжны фонд быў знішчаны.
Пасля вайны ўстанова культуры пачала працаваць толькі ў 1950 г. у памяшканні Бараўлянскага сельскага Савета (цяпер – Мазалаўскі). Загадчыцай стала Лідзія Цяхнова.
З бібліятэчнага летапісу вядома, што ў 1953 г. у Мазалаве была адчынена дзіцячая бібліятэка. Загадчыкамі яе былі І. Шыбека і В. Смолава.
У 1956 г. Мазалаўская бібліятэка размяшчалася ў вёсцы Буяны. Потым яна перамясцілася ў памяшканне Мазалаўскага сельскага клуба.
Да 1968 г. узначальвала бібліятэку Надзея Малашэнка. Потым загадчыцай стала Ніна Кандрацьева, якая на гэтай пасадзе працавала больш за 40 год.
З 1989 г. установа культуры размяшчаецца ў Мазалаўскім сельскім доме культуры. З 2009 г. яе загадчыцай з'яўляецца Ала Магон.
У сучасны час Мазалаўскую бібліятэку наведваюць больш за 800 чытачоў. Тут налічваецца больш за 16 тысяч экзэмпляраў кніг і часопісаў. Пры бібліятэцы дзейнічаюць аматарскае аб'яднанне «Сустрэчы ля каміна» для дарослых і экалагічны гурток «Крыніца» для дзяцей і падлеткаў. На базе бібліятэкі створаны цэнтр дадатковай адукацыі, дзе арганізаваны курсы па камп'ютарнаму навучанню дарослых.
Сельская бібліятэка працуе ў цесным супрацоўніцтве з Домам культуры, дзіцячай школай мастацтваў і Мазалаўскай сярэдняй школай.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Мазалава, вул. Меліяратараў, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Дружкова, А. Под алыми парусами / А. Дружкова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – С. 12.
2. Струнченко, А. Библиотека: история в 70 лет / А. Струнченко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 10 лют. – С. 2.
3. Струнчанка, А. Гістарычны шлях бібліятэкі / А. Струнчанка // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2017. – 7 сак. – С. 3.
4. Струнчанка, А. Сааўтары вяселля... / А. Струнчанка // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2012. – 11 лют. – С. 5.
5. Тоніна, Н. Вечарына памяці / Н. Тоніна // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 3 мая. – С. 3.