Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Лепельскі раён, г. Лепель

У 1907 годзе ў Лепелі пачала працаваць першая публічная бібліятэка. Створана яна была па ініцыятыве настаўніка А. Шахлевіча. Фонд налічваў 249 кніг, а чытачоў – 31.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Лепелі была адкрыта цэнтральная гарадская бібліятэка. Яе фонд стварыўся шляхам канфіскацыі буйных панскіх бібліятэк. Частка кніг была сабрана ў насельніцтва.

У 1919 годзе пры нашэсці белапалякаў бібліятэка была знішчана. Тады ў ёй налічвалася каля чатырох тысяч тамоў.

Толькі праз год аднаўляецца яе работа і пачынае стварацца фонд шляхам збору кніг у насельніцтва.

Бібліятэка адкрылася 28 жніўня 1920 года. Яна мела 1600 экзэмпляраў кніг, 135 чытачоў, было выдадзена 135 кніг.

Да 1 ліпеня 1921 года бібліятэка мела асобнае памяшканне і працавала з 14 да 18 гадзін, акрамя выходных.

Звесткі аб рабоце бібліятэкі г. Лепеля ў 30-я гады і гады Вялікай Айчыннай вайны адсутнічаюць.

Ад даваеннай бібліятэкі г. Лепеля нічога не захавалася, таму ўзнікла пытанне аб яе арганізацыі.

Бібліятэка пачала сваю работу з 1 жніўня 1944 года. Насельніцтва горада з ахвотай адгукнулася на просьбу прынесці для бібліятэкі свае ўласныя кнігі. Яе першай загадчыцай была Дар'я Іванаўна Асмалоўская і бібліятэкар Зінаіда Дзмітрыеўна Голікава. Першапачатковы фонд складаў 500–600 экз. кніг.

З 1945 па 1951 гг. кніжны фонд вырас да 12 тыс. экз., бібліятэка абслугоўвала звыш 2000 чытачоў горада і раёна. Стала магчымым вылучэнне перасоўнага фонду аддзела.

У 1946 годзе бібліятэка была перайменавана ў раённую і ператварылася ў метадычны цэнтр. Работнікі бібліятэкі хадзілі ў іншыя вёскі і дапамагалі ў арганізацыі сельскіх бібліятэк, падборы работнікаў, аказвалі практычную дапамогу ў рабоце.

З 1946 па 1984 гг. установа знаходзілася ў памяшканні былой сталовай па вуліцы Карла Маркса, 8. На базе яе ў той год быў праведзены абласны семінар загадчыкаў раённых бібліятэк.

У 1951 годзе загадчыцай працавала Еўдакія Сямёнаўна Стрыжонак.

У 1953 годзе быў выдзелены фонд дзіцячай літаратуры, была створана дзіцячая бібліятэка.

У 1956 годзе загадвала ўстановай Марыя Пісарчык.

У 1957 году Лепельская раённая бібліятэка становіцца ў ліку лепшых бібліятэк вобласці.

З цягам часу бібліятэка набывала ўсё большую папулярнасць сярод насельніцтва. Гэты факт пацвярджаецца на канкрэтных лічбах. Напрыклад, з 1956 па 1964 гг. кніжны фонд павялічыўся з 14 998 да 31 847 адзінак, колькасць чытачоў узрасла з 2809 да 4826, а кнігавыдача павялічылася з 34 456 да 69 937 адзінак.

Павагу і аўтарытэт за самаадданую працу заслужылі загадчыца чытальнай залы Зоя Міхно, загадчыца аддзела перыёдыкі Алена Крупіцкая, бібліятэкар Любоў Ільінова. Нямала сіл і энергіі аддалі рабоце загадчыкі Валянціна Захарава, Эма Пятрышча, Галіна Пшонка.

Кожныя паўгода выходзіць інфармацыйна-аналітычны веснік «Старонкі жыцця бібліятэк Лепельшчыны. З вопыту работы».

У 1960 годзе Лепельская бібліятэка прызнана лепшай у рэспубліцы.

У 1966 – становіцца ўдзельніцай ВДНГ.

У 1978 годзе пачалася цэнтралізацыя бібліятэчнай сістэмы. Лепельская раённая бібліятэка стала галоўнай бібліятэкай сістэмы, яе метадычным цэнтрам, які аб'яднаў 36 сельскіх бібліятэк.

У 1977 годзе ёй прысвоена званне «Бібліятэка выдатнай работы». Бібліятэкай тады загадвала Захарава Валянціна Васільеўна.

У 1990 годзе бібліятэка пераехала ў адрамантаваны будынак раённай бальніцы па вуліцы Лабанка, 35.

Мясцовая творчая інтэлігенцыя выстаўляе свае творы ў бібліятэчнай галерэі «Арт-Лепеля». Тут праходзяць і традыцыйныя выставы выпускнікоў Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў «Веснавыя фарбачкі».

У 2000-х гг. бібліятэка складалася з трох аддзелаў: аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры, аддзел маркетынга і аддзел абслугоўвання і інфармацыі, якім загадвала Галіна Мікалаеўна Яско.

Фонд бібліятэкі налічваў 53 885 кніг. Працавала 23 супрацоўнікі. Пастаянных чытачоў – 5200.

Працаваў клуб «Дзіва». У яго ўваходзілі бібліятэкары і ветэраны працы.

З 2001 года ў цэнтральнай бібліятэцы ідзе аўтаматызацыя асобных бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйна-бібліятэчнай сістэмы.

У 2001 годзе адкрыўся Публічны цэнтр прававой інфармацыі.

У 2003 годзе загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Галіна Яско заняла першае месца на абласным аглядзе бібліятэчных устаноў у намінацыі «Прапаганда літаратуры».

Пры бібліятэцы працуюць маладзёжны клуб «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», клуб пажылога чалавека «Добрыя сустрэчы» і клуб для падлеткаў «Штучка».

Раней дзейнічаў клуб «Кладавая здароўя», у якім можна было даведацца аб лекавых якасцях раслін, адкрыць тайны народнай медыцыны і клуб «Першы крок» для прыхільнікаў праваслаўнай веры.

У 2008 годзе быў адкрыты мультымедыйны цэнтр. Ініцыятарам яго стварэння стаў дырэктар цэнтралізаванай сістэмы Ірына Тарасава. У ім прадстаўлены аўдыёкасеты, кампакт-дыскі на тэмы гісторыі, мастацтва, рэлігіі, паэзіі і г. д. Акрамя таго, у цэнтры прадстаўлены шэраг агучаных твораў мастацкай літаратуры для людзей, пазбаўленых зроку.

У 2010 годзе пры мультымедыйным цэнтры створана працоўнае месца для карыстальнікаў – інвалідаў па зроку.

У 2010 годзе фонд бібліятэкі складае каля 50 тыс. кніг. Было абслужана каля 5 тыс. чытачоў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці – папулярызацыя беларускай літаратуры, краязнаўства, патрыятычнае, маральнае, эстэтычнае і прававое выхаванне.

Бібліятэка вядзе базы дадзеных краязнаўчай тэматыкі: «Трапінкамі роднай Лепельшчыны», «Лепель – наш гонар і слава», «Юныя героі Віцебшчыны».

У бібліятэцы праводзяць вечары сустрэч, тэматычныя вечары, урокі мужнасці, інфармацыйныя гадзіны, тыдні літаратуры, выставы-прагляды, дні адчыненых дзвярэй і іншыя.

У 2018 годзе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы пачала працаваць кафедра праваслаўнай літаратуры.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, вуліца Лабанка, 35.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асоўская, К. Усе шляхі вядуць да... кнігі! / К. Асоўская // Віцебскі рабочы. – 2007. – 23 студз. – С. 3.

2. Асоўская, К. Шлях да кнігі / А. Асоўская // Лепельскі край. – 2007. – 9 лют. – С. 7.

3. Барадзейка, Л. Клуб «Дзіва» здзівіў асабліва / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2000. – 19 снеж. – С. 2.

4. Вашкевіч, А. Кніжная скарбніца – для чытачоў / А. Вашкевіч // Лепельскі край. – 2000. – 18 ліп. – С. 3.

5. Князева, Е. «Войну и мир» теперь можно послушать / Е. Князева // Народнае слова. – 2008. – 27 лістап. – С. 15.

6. Лепельская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 39–40.

7. Ляшчына, В. Кафедра праваслаўнай літаратуры / В. Ляшчына // Лепельскі край. – 2018. – 2 мая. – С. 8.

8. Мельнікаў, А. «Пабудуем бібліятэку разам» / А. Мельнікаў // Лепельскі край. – 2002. – 15 кастр. – С. 3.

9. Міснік, А. У цеснаце і ў крыўдзе аказалася цэнтральная раённая бібліятэка / А. Міснік // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1988. – 29 верас. – С. 2.

10. Міхно, У. Стасункі з чытачамі / У. Міхно // Лепельскі край. – 2017. – 24 лют. – С. 3.

11. Найперш сюды ідуць за ведамі / падрыхт. С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2001. – 25 мая. – С. 2.

12. Сільвановіч, С. Заходзьце ў кніжны храм / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2006. – 6 кастр. – С. 1.

13. Сільвановіч, С. Крыніца ведаў і натхнення / С. Сільвановіч // Лепельскi край. – 2007. – 18 снеж. – С. 2.

14. Телятко, Е. Библиотека для незрячих / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2008. – 22 нояб. – С. 4.

15. Телятко, Е. Нам – 100! Это только начало... / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2007. – 4 снеж. – С. 5.

16. Шайдаў, У. Калі працаваць з душой / У. Шайдаў // Віцебскі рабочы. – 1958. – 29 жн. – С. 3.

17. Юбілей будзе праз пяць гадоў // Лепельскі край. – 2002. – 5 лют. – С. 3.