Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Сенненскі раён, г. п. Сянно

У дакументах Віцебскага губернскага і Сенненскага павятовага палітыка-асветніцкіх камітэтаў за 1 студзеня 1922 года ўказана, што цэнтральная бібліятэка горада Сянно адкрыта ў маі 1918 года. Першай загадчыцай бібліятэкі была Р. С. Ліфшыц, якая мела сярэднюю адукацыю і з'яўлялася членам РКП(б). У снежні 1918 года ў бібліятэцы было 800 кніг, якія знаходзіліся ў хаатычным беспарадку.

У 1920 годзе бібліятэка атрымала добрае памяшканне з двума пакоямі. Пры цэнтральнай знаходзілася і дзіцячая бібліятэка, якая працавала самастойна. У студзені 1922 года налічвалася ўжо 8000 экзэмпляраў кніг (300 – на польскай мове, 150 – на яўрэйскай, 300 – на французскай), 800 часопісаў. Дарослую і дзіцячую бібліятэкі абслугоўвалі 5 бібліятэкараў і 1 кур'ер.

У 1924 годзе была пераведзена ў Нардом (былы дом ксяндза). Размяшчалася ў двух пакоях. Кніжны фонд складаў 12762 экземпляры. У бліжэйшых школах было арганізавана 18 перасовак. Загадчыкам Нардома і бібліятэкі быў І. Старыкевіч.

У 1926 годзе адкрылася чытальная зала, для якой выпісвалася 10 камплектаў газет.

У 1936–1991 гг. бібліятэка знаходзілася ў двух вялікіх пакоях на другім паверсе Сенненскага раённага Дома культуры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны кніжны фонд быў цалкам разрабаваны фашыстамі. У 1944 годзе бібліятэка зноў пачала працаваць. Вялікую арганізацыйную работу па зборы кніг правяла загадчыца Зінаіда Пятроўна Есьмен. Дапамогу па ўзнаўленні кніжнага фонду аказалі бібліятэкі Кастрамы, якія прыслалі 560 экзэмляраў кніг, у асноўным галіновых.

У 1991–1992 гг. бібліятэка знаходзілася ў будынках аддзела статыстыкі і дзіцячай бібліятэкі. З 1993 года – у асобным будынку былога гарсавета.

У розныя гады бібліятэку ўзначальвалі Зінаіда Камандышка (1946–1948), Ганна Хомчанка (1948–1950), Тамара Платонава (1972–1974), Анастасія Кукшынава (1974–1977), Надзея Шаўлюк (1978–1982), Рэгіна Зязюліна (1982–1983), Ніна Паляшчук (1983–2014). Зараз – Мяцеліца Алена Ігараўна.

У пачатку свайго існавання бібліятэка знаёміла чытачоў з пастановамі партыі і ўрада праз кніжныя выставы, гучныя чытанні, гутаркі, вечары, дыспуты. Наладжваліся вечары сустрэч з пісьменнікамі, ветэранамі рэвалюцыі, вайны і працы. У 1962 годзе на такую сустрэчу былі запрошаны беларускія пісьменнікі Н. Гілевіч, А. Вялюгін, М. Бялевіч, М. Калачынскі.

У 1968 годзе пры бібліятэцы, сумесна з РДК і райкамам камсамола, быў створаны клуб аматараў кнігі «Рамантык».

Было арганізавана 30 бібліятэк-перасовак, каб наблізіць кнігу да месца жыхарства і працы.

У 1977 годзе адбылася цэнтралізацыя бібліятэчнай сістэмы раёна. 20 верасня 1977 года пачаў працаваць аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры, у якім працавалі 9 чалавек. Узначальвала калектыў аддзела Тамара Сапроненка.

Асноўныя задачы і функцыі аддзела: планаванне камплектавання адзінага фонду ЦБС, падпіска на перыядычныя выданні для ўсёй сістэмы, стварэнне каталогаў ЦБС, вядзенне і рэдагаванне цэнтральнага алфавітнага каталогаў, вывучэнне склада і выкарыстанне кніжнага фонду філіялаў, пераразмеркаванне літаратуры, зверка кніжных фондаў згодна перспектыўнага плана, спісанне ветхай і састарэлай літаратуры, улік фонду, прыём і перадача новых паступленняў літаратуры.

Пры Сенненскай ЦРБ працуе краязнаўчы клуб «Спадчына», дэвізам якога з'яўляюцца словы: «З глыбінь жыватворных святую вадзіцу мы п'ем і не можам напіцца»; літаратурна-мастацкае аб'яднанне «Сузор'е», эстэтычны клуб «Сам-насам».

«Мудрасць здаровага ладу жыцця» – праграма, па якой працуе ЦРБ з 2008 года. Для чытачоў арганізоўваюцца сустрэчы з урачамі, круглыя сталы, гутаркі-разважанні, дыялогі-спрэчкі, выставы, часы папярэджання.

Праекты: «Моладзь і права», «Библиотека под открытым небом. Книга под солнцем».

Сенненская ЦРБ адна з першых у вобласці перайшла на абслугоўванне чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме. У 2004 годзе бібліятэцы ў намінацыі «Лепшая раённая бібліятэка» прысуджана першая прэмія за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва.

Вядучы і адказны аддзел бібліятэкі – аддзел маркетынгу і рэкламы, які займаецца пошукам новых напрамкаў дзейнасці і паслуг, фарміруе станоўчы імідж бібліятэк, выконвае ролю каардынацыйнага цэнтра па інфармацыйна-дасугавай і культурна-асветніцкай дзейнасці, рыхтуе яркія захапляльныя мерапрыемствы.

У 1997 годзе Сенненская ЦБС стала прапаноўваць платныя паслугі.

Асноўныя паказчыкі работы ў 1946–2010 гг.: 1946 год (чытачы – 799, кнігавыдача – 3180), 1960 год (чытачы – 2655, кнігавыдача – 40264), 1980 год (чытачы – 3560, кнігавыдача – 76800), 2000 год (чытачы – 3153, кнігавыдача – 68767), 2010 год (чытачы – 3367, кнігавыдача – 65399).

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Савецкая, д. 9.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ад прыватнай бібліятэкі да цэнтралізаванай сістэмы / падрыхт. Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 11 ліп. – С. 5 ; 22 ліп. – С. 3 ; 8 жн. – С. 5 ; 12 жн. – С. 6.

2. Буракова, Т. Запрасілі ў свет беларускай кнігі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 1 сак. – С. 6.

3. Буракова, Т. Сенненскай раённай бібліятэцы – 95 гадоў! / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 28 мая. – С. 1, 5.

4. Буракова, Т. Справа ўсяго жыцця / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 15 верас. – С. 4.

5. Буракова, Т. Францыск Скарына даступны сенненскаму чытачу / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 12 снеж. – С. 4.

6. Буракова, Т. Паспей сказаць «Дзякуй» / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 19 мая. – С. 6.

7. Быньков, А. «Библиошоу» в Сенно / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 23 сент. – С. 7.

8. Быньков, А. Сюрприз для ветеранов / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 23 мая. – С. 3.

9. Бынькоў, А. Сто гадоў з крыніцай ведаў / А. Бынькоў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 14 июля. – С. 5.

10. Гуща, С. Клуб интересных людей / С. Гуща // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 17 студз. – С. 5.

11. Іванова, Л. Бенефіс чытача / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2005. – 29 студз. – С. 2.

12. Лукьянова, Н. Многотомная жизнь... / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2008. – 24 ліп. – С. 16.

13. Ляшук, С. Путешествие в прошлое / С. Ляшук // Витебские вести. – 2018. – 27 марта. – С. 8.

14. Ляшук, С. Сустрэча паэтаў / С. Ляшук // Витебские вести. – 2018. – 20 сент. – С. 21.

15. Мяцеліца, А. Гэта зямля твая і мая / А. Мяцеліца // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 27 мая. – С. 3.

16. Ода роднаму краю // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 5 студз. – С. 4.

17. Праз кнігу да духоўнасці // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 14 крас. – С. 6.

18. Сенненская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 449–450.

19. Хасанава, І. Іх гадоў залатыя россыпы / І. Хасанава // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 6 кас. – С. 5.

20. Якаўлева, А. З любоўю да роднага краю / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 25 верас. – С. 6.

21. Якаўлева, А. Інфармацыя павінна быць агульнадаступнай / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 1 верас. – С. 3.

22. Якаўлева, А. «Сузор'е» запрашае творчых людзей / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 28 крас. – С. 12.