Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Талачынскі раён, г. Талачын.

Бібліятэка была створана ў 1930 годзе Жалязноўскай Марыяй Іванаўнай пры аддзеле народнай асветы. Размяшчалася бібліятэка ў адным невялікім пакоі. Кніжны фонд налічваў 200–300 экзэмпляраў мастацкай літаратуры, падоранай чытачамі. Колькасць чытачоў – 67, кнігавыдача – 700–800 экзэмпляраў у год. Загадвала бібліятэкай Марыя Скрупская.

У 1941 годзе кніжны фонд бібліятэкі быў знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1941–1946 гг. бібліятэка не працавала.

У 40-я гг. колькасць чытачоў была невялікая – 200–300 чалавек, у пачатку 50-х гадоў – 800 чалавек. Кнігавыдача складала 18000 экзэмпляраў. У названы перыяд часу бібліятэку ўзначальвалі: А. С. Дутчык, З. Я. Цярэня, С. Юхневіч.

У 1952 годзе з фонду абанемента раённай бібліятэкі быў выдзелены кніжны фонд для раённай дзіцячай бібліятэкі і чытальнай залы.

У наступныя гады адбывалася паступовае павелічэнне колькасці экзэмпляраў кніжнага фонду і колькасці чытачоў. Напрыклад, з 9663 экзэмпляраў і 920 чытачоў у 1952 годзе да 23579 экзэмпляраў і 2713 чытачоў у 1960 годзе. Было арганізавана 20 перасоўных бібліятэк на прадпрыемствах і ў аддаленых населеных пунктах раёна.

У маі 1965 года бібліятэцы было прысвоена званне «Бібліятэка выдатнай работы».

У 1966 годзе бібліятэка прыняла ўдзел ва Усесаюзнай выставе дасягненняў народнай гаспадаркі.

У 1967 годзе за актыўны ўдзел ва Усесаюзным аглядзе бібліятэк, прысвечаным 50-годдзю Савецкай улады, за поспехі ў арганізацыі бібліятэчнай справы і прапагандзе кнігі раённая бібліятэка ўзнагароджана дыпломам I ступені.

З 2007 года жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліёбус.

У 2010 годзе кніжны фонд склаў 35050 экзэмпляраў, колькасць наведвальнікаў – 3550 чалавек.

У 2015 годзе кніжны фонд налічваў каля 30600 экзэмпляраў, колькасць чытачоў – 3500.

У 2018 годзе фонд налічваў 25148 экзэмпляраў, колькасць чытачоў – 3150.

Асноўныя напрамкі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб насельніцтва, далучэнне да культурных традыцый беларускага народа, выхаванне інтарэсу да краязнаўства, прапаганда здаровага ладу жыцця, патрыятычнае, духоўна-маральнае, эстэтычнае выхаванне моладзі.

Пры бібліятэцы дзейнічаюць клуб для жанчын «Тэрыторыя жанчын», Публічны цэнтр прававой інфармацыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Дзяржынскага, 1.

 

Сучасны будынак Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСучасны будынак Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Фотаздымак з сайта https://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Королев, М. Она и сегодня нам нужна / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2005. – 14 верас. – С. 3.

2. Свирковская, Т. Н. Толочинская районная библиотека / Т. Н. Свирковская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 514.

3. Свіркоўская, Т. М. Талачынская цэнтральная раённая бібліятэка / Т. М. Свіркоўская // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 396.

4. Середа, Е. Для вас, читатели! / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2018. – 17 жн. – С. 5.

5. Труханёнок, И. За правовой информацией – в библиотеку / И. Труханёнок // Наша Талачыншчына. – 2013. – 23 лют. – С. 2.