Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр развіцця дзіцяці дашкольны г. Полацка, ДУА. Полацкі раён

 

Сучасная назва Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Полацка
Былая назва Полацкі дзяржаўны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці (2010)
Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад № 17 (2002)
Дашкольная міні-гімназія (1994)
Дзіцячы сад № 17 «Залаты ключык» (1964)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1964
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт https://dcrrpolotsk.schools.by

 

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці быў адкрыты ў снежні 1964 года, тады ён меў назву дзіцячы сад № 17 «Залаты ключык». З моманту адкрыцця на базе ўстановы функцыянавала 12 груп, у перыяд з 2002 па 2006 гг. працавалі 10 груп, з 2006 года – 8 груп. З 1 верасня 2007 года функцыянавала 6 груп. Першай загадчыцай установы з'яўлялася Ражкова Вольга Васільеўна.

1 верасня 1994 года дзіцячы сад № 17 быў ператвораны ў дашкольную міні-гімназію на падставе рашэння Полацкага гарадскога савета народных дэпутатаў Выканаўчага камітэта № 250 ад 27 красавіка 1994 года.

1 мая 1999 года дашкольная міні-гімназія была ператворана ў Цэнтр развіцця дзіцяці на падставе рашэння Полацкага гарадскога Выканаўчага камітэта № 357 ад 14 красавіка 1999 года.

З 2002 года рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 88 ад 15 лютага 2002 года ўстанова зарэгістравана як дашкольная ўстанова «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад № 17». У 2010 годзе рашэннем Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта дашкольная ўстанова была перайменавана ва УА «Полацкі дзяржаўны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці».

З 9 верасня 2011 года на падставе рашэння Полацкага гарадскога Выканаўчага камітэта № 555 ад 9 верасня 2011 года ўстанова была перайменавана ў ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Полацка».

Працоўны калектыў складаюць 28 педагогаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Гогаля, д. 21.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Высоцкая, О. Лаборатория открытий / О. Высоцкая // Пралеска. – 2017. – № 7 (ліп). – С. 20–23.

2. «Любить, только потом воспитывать» // Пралеска. – 2017. – № 7 (ліп). – С. 19.

3. Палынская, А. На новы ўзровень / А. Палынская // Полацкі веснік. – 2002. – 13 снеж. – С. 2.