Яслі-сад № 1 г. Сянно, ДУА. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 10.09.2019 08:40
- Адноўлена 10.09.2019 13:50
Сучасная назва | Яслі-сад № 1 г. Сянно |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1944 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно |
Сайт | https://sad1senno.schools.by/ |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 1 г. Сянно» з'яўляецца старэйшым дзіцячым садам горада. У 1944 годзе дашкольная ўстанова адукацыі была адчынена ў прыстасаваным драўляным будынку, пабудаваным у 1890 годзе.
Дзіцячы сад знаходзіўся на балансе Сенненскага раённага аддзела народнай адукацыі. Першай загадчыцай была Т. Ф. Мілушачкіна.
З 1960 года дзіцячы сад размяшчаўся ў двух прыстасаваных памяшканнях на вуліцы Савецкай, у якіх знаходзілася 2 групы дзяцей. З 1961 года загадчыца – Бельская Ніна Сцяпанаўна, якая кіравала ўстановай 30 гадоў.
У 1965 годзе ўведзены ў эксплуатацыю тыпавы будынак на 120 месцаў, у якім было размешчана 6 груп. У двух прыстасаваных будынках – 2 групы.
З 1 лютага 1991 года загадчыца – Зарубіцкая Любоў Сяргееўна, якая прысвяціла ўстанове 16 гадоў. З 2007 года загадчыца – Панушкіна Святлана Яўгенаўна.
Сёння ўстановай кіруе Цярэшка Алена Сяргееўна. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці – Калдачова Таццяна Мікалаеўна.
У дзіцячым садзе функцыянуе 6 груп (128 дзяцей):
– 5 груп дашкольнага ўзросту для дзяцей 3-6 гадоў;
– 1 інтэграваная група.
У дашкольнай установе працуе 34 супрацоўнікі, сярод якіх 14 педагогаў.
ДУА «Яслі-сад № 1 г. Сянно» прапануе дзецям дашкольнага ўзросту дадатковыя платныя адукацыйныя паслугі: харэаграфія, дзіцячы фітнес, творчая майстэрня.
«Мацярынская школа для дзяцей і бацькоў» – арганізаваная форма работы для бацькоў і дзяцей 1,5-3 гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі. Асноўныя напрамкі работы: сэнсарнае развіццё, пазнанне навакольнага свету, развіццё маўлення, выяўленчая дзейнасць, музычнае і фізічнае развіццё, педагагічная падрыхтоўка па пытаннях развіцця і выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Кіраўнік – настаўнік-дэфектолаг Глебава Вольга Мікалаеўна. Заняткі адбываюцца 1 раз у месяц. Працуюць з дзецьмі і бацькамі педагогі ўстановы адукацыі: настаўнік-дэфектолаг, музычны кіраўнік, кіраўнік па фізічным выхаванні, выхавальнікі.
У адаптацыйнай групе «Кроха» выхаднога дня адбываецца сацыялізацыя дзяцей ранняга ўзросту, адаптацыя да ўмоў дзіцячага калектыву.
Яслі-сад № 1 мае міні-музей «Ад зярнятка – да хлеба». Экспанаты, звязаныя з вырабам хлеба: млын, жорны, макет поля, печ, хлебапечка, транспарт, літаратура па тэме (казкі, загадкі, вершы), альбомы, снапы з пшанічных каласоў, збожжа, мука, паштоўкі, дзіцячыя малюнкі, аплікацыі, фатаграфіі, выстаўка хлебабулачных вырабаў.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Савецкая, д. 17.
ЛІТАРАТУРА
1. Бараноўскі, А. Для дзяцей гарадской беднаты / А. Бараноўскі // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 26 чэрв. – С. 4.
2. Высоцкая, Л. Пасеянае – узыдзе / Л. Высоцкая // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 1 чэрв. – С. 3.
3. Гарнак, С. Пра дашкольныя ўстановы раёна / С. Гарнак // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 28 мая. – С. 2–3.
4. Іўеў, А. Вясёлка талентаў / А. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 19 снеж. – С. 1, 3.
5. Искушайте ребёнка чтением // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 1 лют. – С. 6.
6. Командышко, О. В атмосфере тепла и доброты / О. Командышко // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 7 сак. – С. 3.
7. Панушкина, С. Наше здоровье – в наших руках / С. Панушкина // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 16 мая. – С. 3.
8. Якаўлева, А. Ад зярнятка да каравая / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 9 снеж. – С. 4.
9. Якаўлева, А. Казка, як надзейны сябар дзіцяці / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 28 крас. – С. 8.