Дзіцячы сад-сярэдняя школа Карабоўская імя Р. І. Мацеюна, ДУА. Глыбоцкі раён, аг. Карабы-2
- Подробности
- Створана 03.10.2019 08:40
- Адноўлена 30.03.2020 10:16
Сучасная назва | ДУА «Карабоўская дзіцячы сад–сярэдняя школа імя Р. І. Мацеюна» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1972 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Карабы-2 |
Сайт | http://koroby.rooglub.gov.by/ |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р. І. Мацеюна» бярэ сваю гісторыю з 1972 г. У гэты час Тумашаўская васьмігадовая школа перамясцілася ў новы будынак у в. Карабы-2.
У 1977 г. васьмігадовая была школа перайменавана ў сярэднюю.
У 1979 г. установа адукацыі выпусціла першы 10 клас.
У 2001 г. школа рэарганізавана ў школу-сад.
З 2005 г. установа адукацыі атрымала назву «Карабоўская дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад–сярэдняя школа», а з 2008 г.– «Дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад-сярэдняя школа».
17 ліпеня 2012 года школе прысвоена імя воіна-інтэрнацыяналіста Рамана Іосіфавіча Мацеюна, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане.
Першым дырэктарам Карабоўскай школы быў Ляхаў Іван Сцяпанавіч, ветэран і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, настаўнік гісторыі. У памяць аб яго дзейнасці ва ўстанове адукацыі размешчана мемарыяльная дошка.
Усё сваё жыццё прысвяцілі школе Кузняцова Ліна Андрэеўна, настаўнік хіміі і біялогіі, пасля – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце; Сіповіч Вячаслаў Зянонавіч, настаўнік пачатковай ваеннай падрыхтоўкі; Сівіцкі Аляксандр Сямёнавіч, бібліятэкар і выхавальнік ГПД; Хромава Зінаіда Цімафееўна, настаўнік пачатковых класаў; Якаўлева Валянціна Аляксееўна, настаўнік матэматыкі.
На працягу гісторыі школы яе кіраўнікамі з'яўляліся: Хромаў Антон Аляксандравіч, Асон Людміла Пракопаўна, Серада Галіна Уладзіміраўна, Лаіла Аляксандр Васільевіч, Шаура Марыя Міхайлаўна, Жыдко Алена Пятроўна, Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна, Бародзіч Святлана Яўгенаўна.
З 2018 года ўстановай кіруе Стахоўская Алена Эдуардаўна.
Карабоўская дзіцячы сад–сярэдняя школа мае 11 вучэбных кабінетаў, рэсурсны цэнтр інтэграванага навучання і выхавання, кабінет інфарматыкі, кабінет абслугоўваючай працы, майстэрню, спартыўную залу.
Ва ўстанове адукацыі навучаюцца 82 вучні, з іх на І ступені – 27, на ІІ – 42, на ІІІ – 13.
Дзіцячы сад наведваюць 20 дзяцей. Пры ім адкрыта інтэграваная група для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
У 2001 годзе ў школе ўпершыню адкрыты класы інтэграванага навучання і выхавання. На сённяшні дзень у 2 класах навучаюцца 2 вучні, з якімі працуе настаўнік-дэфектолаг Рачыцкая Таццяна Барысаўна.
Мэта педагагічнага калектыву школы – стварэнне педагагічных умоў і рэалізацыя адукацыйных працэсаў, якія забяспечаць павышэнне якасці падрыхтоўкі навучэнцаў усіх катэгорый.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Карабы-2, завулак Школьны, д. 2 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Кабылінская, І. Расцём разам / І. Кабылінская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 28 кастр. – С. 5.