Цэнтр сацыяльна-педагагічны, ДУА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 13.12.2018 15:33
Сучасная назва | «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 2004 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раен, г. Орша |
Сайт | https://spc-orsha.schools.by/ |
Аршанскі дзяржаўны сацыяльна-педагагічны цэнтр функцыянуе з 5 ліпеня 2004 года. На базе цэнтра працуе дзіцячы сацыяльны прытулак для часовага пражывання і рэабілітацыі дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся без апекі бацькоў ва ўзросце ад 3-х да 16-ці гадоў на 14–28 месцаў.
Прыярытэтнымі напрамкамі работы з'яўляюцца:
− рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта РБ ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях»;
− забеспячэнне часовага пражывання на дзяржаўным забеспячэнні непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, забеспячэнне іх навучання і занятасці ў вольны час, рэалізацыя праграм іх медыка-псіхолага-педагагічнай, сацыяльнай рэабілітацыі;
− комплекснае суправаджэнне выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку, іх сацыялізацыя;
− ажыццяўленне сацыяльнага патранату непаўналетніх, якія вярнуліся ў біялагічныя сем'і;
− развіццё сямейных форм уладкавання дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі, пераважнае вызначэнне дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі, у замяшчаючыя сем'і;
− арганізацыя па пошуку і навучанні кандыдатаў у замяшчаючыя сем'і;
− актуалізацыя банка дадзеных дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы;
− удасканаленне механізму міжведамаснага ўзаемадзеяння ў планаванні і рэалізацыі праграм абароны правоў і інтарэсаў;
− стварэнне метадычнай базы сістэмы работы па рэалізацыі права кожнага дзіцяці жыць і выхоўвацца ў сям'і, банка методык працы з замяшчаючай сям'ёй, аказанне садзейнічання ў стварэнні і функцыянаванні замяшчаючай сям'і.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Ашуйкі, д. 20.
ЛІТАРАТУРА
1. Альхименко, А. «Родительский дом – начало начал...» / А. Альхименко // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 10 окт. – С. 5.
2. Слепцов, С. Александр Косинец: «Для детей главное – чтобы родители были рядом!» / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 7 студз. – С. 3.
3. Солдатенко, Л. В поисках тепла и приюта / Л. Солдатенко // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 20 июня. – С. 6.
4. Шкрабо, Е. Теплый конкурс в «теплом доме» / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 20 марта. – С. 2–3.
5. Шутова, О. В Орше открылся детский приют / О. Шутова // Народнае слова. – 2004. – 27 ліп. – С. 3.