Дом дзіцячы Андрэеўскі, ДУА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 15.01.2024 15:22
Сучасная назва | ДУА «Андрэеўскі дзіцячы дом» |
Былая назва | Андрэеўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1944 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Андрэеўшчына |
Дзіцячы дом быў адкрыты ў 1944 г. У 1961 г. быў пабудаваны новы будынак і створана Андрэеўская школа-інтэрнат. У 2006 г. школа-інтэрнат была рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Андрэеўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў».
Сёння ў дзіцячым доме выхоўваюцца дзеці ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, адкрыта пасляінтэрнатнае аддзяленне для былых выхаванцаў.
У 2008 г. стартаваў праект «Мая кватэра». Ідэя праекта: «Кожнаму дзіцяці – цяпло і ўтульнасць хатняга ачагу». Арганізацыя жыццядзейнасці выхаванцаў і бытавыя ўмовы іх пражывання максімальна набліжаны да хатніх.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Андрэеўшчына, пер. Школьны, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. «Ты больше не приезжай...» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 13 жн. – С. 3.
2. Быньков, А. Дом, где согревают души / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 7 крас. – С. 4.
3. Лобашов, Д. Это радость – дарить праздник / Д. Лобашов // Белорусская военная газета. – 2013. – 31 дек. – С. 1–2.
4. Писаренко, Н. Пуховик для Алисы / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 7 февр. – С. IV. – (Прил.: Вечерний Витебск)
5. Слепцов, С. Праздник в детском доме / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 21 дек. – С. 3.