Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна, ДУА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 15.01.2024 15:41
Сучасная назва | ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна» |
Былая назва | Дыягностыка-рэабілітацыйны цэнтр |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1999 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | ckroir-orsha.schools.by |
З 1 сакавіка 1999 года на базе дапаможнай школы быў адкрыты дыягностыка-рэабілітацыйны цэнтр, у штаце якога лічылася 6 чалавек. У снежні 1999 г. дыягностыка-рэабілітацыйны цэнтр быў ператвораны ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З’яўленне асобнага памяшкання і павелічэнне штата супрацоўнікаў дазволіла пашырыць спектр паслуг, якія прадастаўляе цэнтр.
З 2005 г. Цэнтр мае статус Дзяржаўнай установы адукацыі. У 2010 г. Цэнтру было прысвоена званне «Гарадскі рэсурсны цэнтр па актуальных пытаннях развіцця, навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».
У 2013 г. на падставе рашэння Аршанскага раённага выканаўчага камітэта дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Орша» быў рэарганізаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна» шляхам далучэння да яго дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна».
На сённяшні дзень спецыялісты Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна аказваюць карэкцыйна-рэабілітацыйную дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, метадычную дапамогу педагогам і кансультатыўную дапамогу бацькам па пытаннях развіцця, навучання і выхавання асаблівага дзіцяці.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вул. Панцеляймона Лепяшынскага, д. 20.
ЛІТАРАТУРА
1. Корбовская, Е. В школу с миром / Е. Корбовская // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 6 сент. – С. 5.
2. Хмельницкая, Н. Тропинка в самостоятельную жизнь / Н. Хмельницкая // Аршанская газета. – 2009. – 14 сак. – С. 3.
3. Храповицкий, С. И. Умом и сердцем помогаем детям / С. И. Храповицкий // Аршанская газета. – 2008. – 9 лют. – С. 1.