Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр сацыяльна-педагагічны Дубровенскі, ДУА. Дубровенскі раён, г. Дуброўна

 

Сучасная назва ДУА «Дубровенскі сацыяльна-педагагічны цэнтр»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2004
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна
Сайт https://dubrovnospc.schools.by/

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубровенскі сацыяльна-педагагічны цэнтр» быў адкрыты на базе раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку 10 лістапада 2011 года рашэннем Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта № 816.

Установа мае ў сваім складзе наступныя структурныя падраздзяленні:

1. аддзяленне дыягностыкі сацыяльнай дэзадаптацыі;

2. інфармацыйна-прававая служба;

3. дзіцячы сацыяльны прытулак.

На базе СПЦ функцыянуюць:

– вучэбна-метадычнае аб'яднанне прыёмных бацькоў;

– вучэбна-метадычнае аб'яднанне педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў раёна;

– школа прыёмнага бацькі «Сямейны ачаг»;

– бацькоўскі клуб «У коле сям'і»;

– псіхалагічны клуб «Дыялог»;

– метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Праходзяць метадычныя пасяджэнні для бацькоў, сацыяльных педагогаў і псіхолагаў раёна, навучальныя семінары для спецыялістаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, адкрытыя мерапрыемствы для выхавальнікаў.

На базе СПЦ маецца адна рознаўзроставая група дзяцей ад 3 да 18 гадоў. Навучанне і выхаванне дзяцей школьнага ўзросту арганізуецца на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Дуброўна». Для арганізацыі выхаваўчай работы і рэабілітацыйнага працэсу ў СПЦ маюцца неабходныя памяшканні: пакой адпачынку, клас для падрыхтоўкі ўрокаў, пакой для сустрэч дзяцей з бацькамі, гульнёвы пакой для дзяцей дашкольнага ўзросту, 3 спальні, медыцынскі і працэдурны кабінет, пакой сацыяльна-бытавой рэабілітацыі.

У дзіцячым сацыяльным прытулку выхавацелямі арганізавана работа гурткоў: «Чароўная нітачка», «Фантазія», «Рукадзельніцы», «Нажнічкі-чараўнічкі», «Здаравяк».

Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вул. Фабрычны двор, д. 7.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гаўруцікаў, А. Дзеці вайны / А. Гаўруцікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 26 чэрв. – С. 4.

2. Медведева, Г. Я. Заботой и любовью согреты детские сердца / Г. Я. Медведева ; беседовала Л. Чепелова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 23 студз. – С. 2.

3. Мядзведзева, Г. А з роднай мамай ім усё ж цяплей... / Г. Мядзведзева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 17 сак. – С. 1–2.

4. Пучкова, К. Яблык чужой маці – не такі салодкі / К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 29 лістап. – С. 2.

5. Чепелова, Л. С заботой и вниманием к детям / Л. Чепелова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 9 лют. – С. 2.