Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, ДУСА. Браслаўскі раён, г. Браслаў
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 17.01.2019 14:27
Сучасная назва | ДУСА «Браслаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» |
Тып | дзяржаўная ўстанова спецыяльнай адукацыі |
Дата заснавання | 1935 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў |
Сайт | https://ckroirbraslav.schools.by/ |
ДУСА «Браслаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» з'яўляецца ўстановай спецыяльнай адукацыі і забяспечвае стварэнне комплекснай сістэмы аказання псіхолага-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, атрыманне адукацыі дзецьмі з цяжкімі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі.
Цэнтр ажыццяўляе дыягнастычную, педагагічную, карэкцыйна-развіваючую, сацыяльна-псіхалагічную, метадычную, кансультацыйную і інфармацыйна-аналітычную дзейнасць.
Спецыялісты Браслаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ажыццяўляюць псіхолага-педагагічнае абследаванне дзяцей і на падставе яго вынікаў даюць рэкамендацыі па далейшым навучанні іх з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ва ўзросце ад 0 да 18 гадоў. Для кожнага дзіцяці вызначаецца адукацыйны маршрут з улікам яго магчымасцяў і здольнасцяў. Дзецям ва ўзросце ад 0 да 3 гадоў спецыялісты аказваюць раннюю комплексную дапамогу.
На базе Браслаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адкрыты спецыяльны клас для дзяцей з цяжкімі парушэннямі. На занятках дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця аказваецца дапамога па выпраўленні або кампенсацыі парушэнняў. Таксама спецыялісты Браслаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі навучаюць бацькоў таму, як трэба правільна займацца з дзецьмі, ажыццяўляюць патранаж ў хатніх умовах.
Уся праца Браслаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – гэта комплексная тэхналогія, адмысловы шлях падтрымкі дзіцяці, дапамогі яму ў вырашэнні задач развіцця, навучання, выхавання, сацыялізацыі і, у канчатковым выніку, інтэграцыі ў грамадскім жыцці. Галоўнае – стварыць для дзяцей сітуацыю поспеху, каб ён паверыў у сябе і свае сілы.
Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Стадыённая, 2.