Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, ДУА. Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2000
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Сайт https://ckroir-postavy.schools.by/

 

ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна» заснаваны 21 жніўня 2000 г. У цэнтры займаюцца і выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце ад 0 да 18 гадоў.

Мэтай ЦКРНіР з'яўляецца развіццё дзіцяці, як сацыяльна адаптаванай асобы, раскрыццё яго патэнцыяльных магчымасцей і здольнасцей.

Задачамі ЦКРНіР з'яўляюцца:

– стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі на ўзроўнях дашкольнай і агульнай базавай адукацыі, іх сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадстве;

– забеспячэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця своечасовай кваліфікаванай карэкцыйна-педагагічнай, сацыяльна-псіхалагічнай дапамогай па месцы жыхарства;

– фарміраванне пазітыўнага грамадскага меркавання ў адносінах да асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, паляпшэнне маральна-псіхалагічнага становішча дзяцей з асаблівасцямі ў сям'і, калектыве, грамадстве.

Напрамкі дзейнасці цэнтра:

– дыягнастычная дзейнасць (паглыбленае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне дзяцей рознага ўзросту);

– ранняя комплексная дапамога (ад 0 да 3 гадоў);

– кансультатыўна-метадычная дзейнасць (з настаўнікамі, выхавальнікамі ўстаноў адукацыі горада і раёна, бацькамі);

– карэкцыйна-педагагічная дапамога і сацыяльная адаптацыя (групавыя і індывідуальныя карэкцыйныя заняткі ў цэнтры і на хаце);

– адукацыйны працэс для дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі развіцця;

– сацыяльна-педагагічная падтрымка і псіхалагічная дапамога (клубы, трэнінгі, вольны час, забавы, заняткі з дзецьмі і іх бацькамі);

– каардынацыя дзейнасці ўсіх формаў спецыяльнай адукацыі ў раёне;

– інфармацыйна-аналітычная дзейнасць (банк даных аб дзецях з АПФР, справаздачы, асветніцкая работа).

Дырэктар – Краўчук Іна Іванаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Кааператыўная, д. 9.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Краўчук, І. І. «Любоў правіць светам» / І. І. Краўчук ; гутарыла Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2017. – 7 сак. – С. 2.

2. Шапавалава, А. Ствараюць адну школу для розных дзяцей / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2018. – 14 сак. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow ГУО «ЦКРОиР Поставского района». О центре