Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа-інтэрнат дапаможная Бягомльская, ДУСА. Докшыцкі раён, г. п. Бягомль

 

Сучасная назва ДУСА «Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат»
Тып дзяржаўная ўстанова спецыяльнай адукацыіі
Дата заснавання 1960
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль
 Афіцыйны сайт https://begoml-vsp.schools.by

 

Бягомльская школа-інтэрнат была адкрыта 12 верасня 1960 года. У 1974 г. школа-інтэрнат была ператворана ў Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат, а ў 1989 годзе была рэарганізавана ў школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Асноўнымі задачамі школы з'яўляюцца: падрыхтоўка выхаванцаў да самастойнага жыцця, фармаванне ўменняў і навыкаў, якія дазваляюць выхаванцам самастойна прымаць рашэнні ва ўмовах асобаснага, сацыяльнага, грамадзянскага выбару. Зараз у школе-інтэрнаце пражываюць 112 выхаванцаў ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў.

У 2008 годзе адкрыты маладзёжны цэнтр, які з'яўляецца адной з састаўляючых сістэмы падрыхтоўкі выпускнікоў школы-інтэрната да самастойнага жыцця. Мэтай стварэння дадзенага цэнтра з'яўляецца замацаванне ў выпускнікоў ведаў і ўменняў, якія дазволяць ім больш паспяхова адаптавацца ў сацыяльным асяроддзі. У Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце традыцыйна праходзіць фестываль тэатральнага мастацтва для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця «Зазеркалье».

На пачатку 2018 года ва ўстанове пачала функцыянаваць круглагадовая цяпліца, якая была адрэстаўрыравана ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізоўваецца Праграмай развіцця ААН. Цяпліца была мадэрнізавана і прыстасавана для круглагадовага выкарыстання, у тым ліку для працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі дзяцей.

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль, вул. Барысаўская, 2.

 

Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат Докшыцкага раёна. Фотаздымак з сайта https://need4study.com

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Урожай – и летом, и зимой / Е. Алимова // Витебские вести. – 2018. – 14 июля. – С. 3.

2. Альшэўская, Т. Бягомль прымаў фестываль / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 8 чэрв. – С. 5.

3. Баравікова, Д. З цяплом да дзяцей круглы год / Д. Баравікова // Настаўніцкая газета. – 2018. – 14 ліп. – С. 5.

4. Берникович, Д. «Зазеркалье» собирает друзей / Д. Берникович // Витебские вести. – 2014. – 16 дек. – С. 6.

5. Берникович, Д. Оживили «Чиполлино» / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 14 июня. – С. 23.

6. Берникович, Д. Школа для сирот – родной дом / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 14 студз. – С. 2.

7. Бяляўская, Н. Дапамагаюць знайсці сябе / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 28 студз. – С. 2.

8. Валенцік, Л. Р. Храм для дзіцячых параненых душ / Л. Р. Валенцік, Р. Ч. Лянькевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 595–597.

9. Галоўнае – быць упэўненым у сваіх сілах / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 25 крас. – С. 7.

10. Зубкова, М. Огород круглый год / М. Зубкова // Знамя юности. – 2018. – 19 июля. – С. 12.

11. Купрыянчык, Т. Простае, разнастайнае і вобразнае фізічнае выхаванне / Т. Купрыянчык // Настаўніцкая газета. – 2004. – 22 чэрв. – С. 3.

12. Лук'яненка, М. Вынік сяброўства – «Дом Піноккіо» / М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 6 лістап. – С. 1.

13. Лукьянова, Н. Поставить детей на крыло / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2009. – 25 ліп. – С. 5.

14. Малевіч, Я. На бягомльскай сцэне зноў ажыла казка / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 13 студз. – С. 1.

15. Малевіч, Я. Свята творчасці і сяброўства / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 6 чэрв. – С. 5.

16. Міхно, У Прыгоды італьянцаў у Бягомлі / У. Міхно // Чырвоная змена. – 1998. – 8 жн.– С. 2.

17. Міхно, У. Тунелем – да Італіі? / У. Міхно // Настаўніцкая газета. – 1998. – 23 крас. – С. 3.

18. Мядзведзева, В. «Трымайся за мяне...» / В. Мядзведзева // Звязда. – 2010. – 16 снеж. – С. 1, 5.

19. Навіцкая, Н. 9:0 Валянціна Якушэўскага / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 30 студз. – С. 1.

20. Пашэвіч, В. Лепшы падарунак – шчаслівае дзяцінства / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2000. – 6 снеж. – С. 3.

21. Пашэвіч, В. Хто запальвае зоркі, або Шлях да залатых медалёў? / В. Пашэвіч // Віцебскі рабочы. – 1993. – 22 мая. – С. 5.

22. Пінокіа пасябраваў з Бураціна / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 3 мая. – С. 4.

23. Пригожий, М. Мечта о пасеке вовсе не заумь... / М. Пригожий // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 7 сак. – С. 6.

24. Прышкольная міні-ферма // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 7 лют. – С. 5.

25. Стадольнік, Т. Аб'яднаныя любоўю да бліжняга / Т. Стадольнік // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 30 мая. – С. 4.

26. Фамін, А. Замест мамы, замест таты / А. Фамін // Звязда. – 1997. – 6 сак. – С. 4.

27. Фамін, А. Як зберагчы іх, як уратаваць? / А. Фамін // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1997. – 18 студз. – С. 4.

28. Фондаренко, Н. Скучать не приходится / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2014. – 3 мая. – С. 21.

29. Чувахова, Т. Валянціна Міцько і яе лялечны тэатр / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 13 лют. – С. 3–4.