Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, ДУА. Докшыцкі раён, г. Докшыцы
- Подробности
- Створана 24.06.2019 08:40
- Адноўлена 30.07.2019 16:10
Сучасная назва | ДУА «Докшыцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыіі |
Дата заснавання | 2001 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы |
Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі створаны ў 2001 годзе для арганізацыі навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, іх сацыялізацыі і аказання дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дадзеную катэгорыю дзяцей.
Тут рэалізуюцца: адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.
У цэнтры працуе міждысцыплінарная каманда з 10 спецыялістаў.
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. К. Маркса, 24.
ЛІТАРАТУРА
1. На дабрачынным мерапрыемстве / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 6 студз. – С. 4.
2. Несцяронак, А. Дом, сагрэты сардэчным цяплом / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 3 лют. – С. 4.