Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ДУА. Сенненскі раён

 

Сучасная назва ДУА «Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1918
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сенно
Сайт http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.php

 

У лістападзе 1918 года, на ўзбярэжжы Сенненскага возера, на месцы былога маёнтка пані Стрыжкі быў заснаваны Заазерскі дзіцячы дом № 13. Першапачаткова ў ім выхоўвалася 50 дзяцей-сірот. Першым дырэктарам дзіцячага дома была Марыя Мікалаеўна Шышко.

У 1920 годзе быў прызначаны новы дырэктар Рагоўскі Вацлаў Адамавіч. Гэта быў час, калі яшчэ не скончылася грамадзянская вайна, краіна знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы. Не хапала ежы і адзення. Дзеці гэта разумелі і не скардзіліся. Яны актыўна ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці і з ахвотай працавалі. Праводзілі суботнікі па нарыхтоўцы дроў для дзіцячага дома. Сярод выпускнікоў таго дзіцячага дома шмат знакамітых людзей, герояў Вялікай Айчыннай вайны. На тэрыторыі школы захаваліся старыя будынкі, дзе размяшчаліся спальныя пакоі. Сваёй школы не было, таму вучыцца хадзілі ў суседнюю вёску Свабоднае. 30 снежня 1963 года на падставе распараджэння Савета Міністраў БССР была адчынена Сенненская школа-інтэрнат. Колькасць дзяцей – 360 чалавек (па 45 у класе).

Першым дырэктарам Сенненскай школы-інтэрната стаў Анашчанка Дзмітрый Міхайлавіч. Працаваў школьны радыёвузел «На школьнай хвалі». Праз некаторы час дырэктарам быў прызначаны Пракаповіч Уладзімір Ільіч, потым дырэктарамі былі Падалінскі Мікалай Якаўлевіч, Яновіч Іван Аляксандравіч, Казлоў Леанід Андрэевіч, Зайко Любоў Пятроўна, Яршоў Мікалай Анісімавіч, потым – зноў Казлоў Леанід Андрэевіч. Зараз узначальвае школу-інтэрнат Казлоў Леанід Леанідавіч.

У 90-я гады было вельмі цяжкае эканамічнае становішча, не хапала грошай нават на харчаванне. У той час дабрачынныя фонды розных замежных краін працягнулі руку дапамогі дзіцячым установам школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў. Рабочая група фонду «Дапамога дзецям» г. Зайдволдэ вясной 1996 года прыехала ў Сянно, каб зразумець, якая дапамога патрэбна школе-інтэрнату. Потым сталі наладжавацца сувязі і з італьянскімі фондамі «Дапаможам ім жыць», «Пуэр». На сродкі гэтых фондаў быў зроблены рамонт школьнай кухні, санвузлоў, пральні. Дзеці падчас канікул адпачываюць у італьянскіх сем'ях.

З 2003 года школа стала сярэдняй. Выхаванцы атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку па спецыяльнасцях: «Сталяр», «Швачка», «Трактарыст-машыніст катэгорыі А », «Агароднік».

За гэты час створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база: сталярная, слясарная, 2 швачныя майстэрні, пчальнік, парніковая гаспадарка, парк сельскагаспадарчай тэхнікі. Арганізавана дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка вучняў 8–11 класаў.

Установа адукацыі мае добра абсталяваныя кабінеты спецыяльнага цыкла, вучэбна-вытворчыя сталярныя і швачныя майстэрні з дастатковай колькасцю станкоў, абсталявання і прылад. Маецца пчальнік, парнікі агульнай плошчай 700 м2, зямельны ўчастак 34,4 га з 4 садамі і дастатковай колькасцю сельскагаспадарчай тэхнікі.

Вытворчая дзейнасць забяспечвае школу-інтэрнат агароднінай на 100 %, а лішкі рэалізуюцца. Cталярныя і швачныя вырабы выхаванцы вырабляюць для сябе, на продаж, выконваюць заказы насельніцтва. Навучэнцамі вырабляюцца вуллі, рамы, лаўкі і сталы рознай канструкцыі, сталовая і пасцельная бялізна, прадметы дэкаратыўнага і бытавога прызначэння. Атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца на набыццё будаўнічых матэрыялаў для рамонтных работ і мэблі, для правядзення мерапрыемстваў, на гаспадарчыя патрэбы, падарункі.

197 вучняў разам з атэстатам аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі пасведчанне па запатрабаваных рабочых спецыяльнасцях: сталяр, швачка, трактарыст-машыніст, агароднік. 48 % выпускнікоў прадоўжылі адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах па атрыманай прафесіі.

Сенненская школа-інтэрнат – дом для дзяцей з нялёгкім жыццёвым лёсам. Важнай і неад'емнай часткай іх жыцця, асноўным сродкам сацыялізацыі з'яўляецца дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка, працоўная і вытворчая дзейнасць.

У 2008–2013 гг. у школе-інтэрнаце паспяхова рэалізаваны эксперыментальны праект Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Апрабаванне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якая забяспечвае больш высокую эфектыўнасць сацыялізацыі і прафесійнага самавызначэння выхаванцаў».

Педагагічны калектыў школы-інтэрната працуе ў рэжыме інавацыйнага развіцця. Па стане на 2019 год ва ўстанове адукацыі налічыцца 36 педагогаў, 124 выхаванцы.

Сенненская школа-інтэрнат мае свой герб, гімн, герб школы-фабрыкі.

У школе дзейнічае праект «Беларуская хатка».

Штогод школа-інтэрнат прымае ўдзел у раённых і абласных кірмашах-продажах. Установа паспяхова ўдзельнічае ў фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» (Горад майстроў), у выставе «Лепшае – дзецям» у Маскве (2011), Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Свет дзяцінства» ў Мінску (2013).

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Школьная, д. 1 А.

 

Сенненская школа-інтэрнат. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.internatsenno.vitebsk.by/news.phpПедагогі Сенненскай школы-інтэрната. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.internatsenno.vitebsk.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анечкина, Е. Друзьям здесь несказанно рады / Е. Анечкина // Віцебскі рабочы. – 2012. – 6 верас. – С. 4.

2. Бандарэвіч, В. Будзем прыгожа жыць / В. Бандарэвіч // Настаўніцкая газета. – 2013. – 8 чэрв. – С. 20.

3. Березюк, Е. Чтобы не потерять свободу, в Сенненской школе-интернат учат ею пользоваться / Е. Березюк // Рэспубліка. – 2009. – 31 студз. – С. 6.

4. Большакова, Е. К самостоятельности – с детства / Е. Большакова // Народнае слова. – 2011. – 29 лістап. – С. 5.

5. Бондаревич, О. Главное мерило – счастливая судьба наших детей / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 30 крас. – С. 5.

6. Броўка, Г. Паказалі сваё ўменне ў сталіцы / Г. Броўка, Н. Карпека, І. Казлова // Народнае слова. – 2013. – 7 сак. – С. 10.

7. Буракова, Т. Главный педсовет района / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 12 верас. – С. 4.

8. Буракова, Т. Стасункі на роднай мове / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 1 сак. – С. 6.

9. Бынькоў, А. Сяброўства па-італьянску / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2017. – 31 авг. – С. 6.

10. Залесская, С. Доходные уроки / С. Залесская // Белорусская нива. – 2012. – 4 окт. – С. 5.

11. Ивченко, Л. «Золотой сертификат» за доброе сердце / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 сак. – С. 9.

12. Ивьев, А. Интернат: школа и дом / А. Ивьев // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 30 сак. – С. 5.

13. Казлоў, Л. Новы імідж стварае праца / Л. Казлоў // Настаўніцкая газета. – 2012. – 20 кастр. – С. 11.

14. Козлов, Л. Опыт реализации социально-профессиональной направленности образовательного процесса в школе-интернате для детей-сирот / Л. Козлов // Тэхналагічная адукацыя. – 2009. – № 1. – С. 55–57.

15. Конохов, Д. На «Улазіны» в Сенно / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 1 сент. – С. 4.

16. Лазюк, А. Дзеля дзяцей, дзеля Радзімы / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 5 верас. – С. 5.

17. Лукьянова, Н. Отдых по-итальянски / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 23 жн. – С. 2.

18. Лукьянова, Н. Заказы берем, говорят воспитанники Сенненской школы-интерната / Н. Лукьянова. – 2012. – 17 студз. – С. 1.

19. Ляткоўская, Г. Школа-фабрыка: быць ці не быць? / Г. Ляткоўская // Настаўніцкая газета. – 2011. – 15 лістап. – С. 6–7.

20. Мурашкина, В. Один день школы-фабрики / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2012. – 15 мая. – С. 5.

21. Скарбілін, С. Год кнігі закончыўся, але мерапрыемствы працягваюцца / С. Скарбілін // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 12 студз. – С. 6.

22. Тереня, Т. Отзовитесь, свидетели роковых сороковых / Т. Тереня // Народнае слова. – 2009. – 7 крас. – С. 4.

23. Юшкевіч, Н. Каб казкі спраўджваліся / Н. Юшкевіч // Звязда. – 2017. – 28 снеж. – С. 3.