Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна, ДУА. Глыбоцкі раён

 

Сучасная назва ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2000
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
 Афіцыйны сайт http://soc-ped-center.rooglub.gov.by/

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна» ажыццяўляе сваю дзейнасць з 2000 года.

Ва ўстанове дзеці з цяжкімі множнымі парушэннямі рэалізуюць сваё права – жыць паўнавартасным жыццём, маючы магчымасць атрымаць спецыяльную адукацыю, убачыць свет па-за сценамі дома, стаць членамі грамадства.

У Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі навучальны працэс арганізаваны ва ўмовах спецыяльных класаў і спецыяльных дашкольных груп. Ажыццяўляецца ранняя дапамога дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ва ўзросце да трох гадоў.

Ранняя комплексная дапамога арганізавана ў форме індывідуальных карэкцыйна-педагагічных заняткаў.

Для аказання дапамогі дзецям з асаблівымі патрэбамі функцыянуюць кабінеты з адпаведным адаптыўным адукацыйным асяроддзем, якое станоўча ўздзейнічае на органы пачуццяў дзіцяці, забяспечвае яму разнастайны сэнсарны досвед, актыўнасць у руху, гульні, прадметна-практычнай дзейнасці.

Для правядзення псіхолага-медыка-педагагічнага абследавання дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця створана камісія.

Дыягнастычнае абследаванне праводзіцца з мэтай вызначэння праблем у развіцці, выбару аптымальнай формы навучання або аказання карэкцыйнай дапамогі. Педагогі, бацькі і іншыя зацікаўленыя асобы могуць атрымаць кансультацыйную і метадычную дапамогу спецыялістаў па пытаннях навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з'яўляецца каардынатарам спецыяльнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. У 2018/19 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі Глыбоцкага раёна сетка спецыяльнай адукацыі прадстаўлена наступным чынам: у 32 групах інтэграванага навучання і выхавання займаецца 92 дзіцяці, у 39 класах інтэграванага навучання і выхавання навучаецца 53 дзіцяці. Навучанне ва ўмовах сям'і арганізавана для 9 навучэнцаў .

Пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі адкрыты ў 16 установах адукацыі.

Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі кіруе Філітарына Жана Валянцінаўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, завулак Школьны, д. 4.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зінкевіч, А. Дом, дзе дораць надзею і радасць / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 25 снеж. – С. 1–2.

2. Капшуль, А. Глыбачане дзяліліся вопытам / А. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2004. – 29 снеж. – С. 3.

3. Судник, М. Призванье наше – дарить надежду, веру и любовь / М. Судник // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 7 сак. – С. 3.

4. Судник, М. Сказочный фестиваль / М. Судник // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 20 студз. – С. 5.