Дом дзіцячы г. Віцебска, ДУА. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 09.03.2021 08:40
- Адноўлена 15.01.2024 15:22
Сучасная назва | ДУА «Дзіцячы дом г. Віцебска» (2011) |
Былая назва | Віцебскі спецыялізаваны дзіцячы дом (1971) |
Віцебскі дашкольны дзіцячы дом № 5 (1946) | |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1946 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Афіцыйны сайт | https://detdom-vitebsk.schools.by |
Гісторыя Віцебскага дашкольнага дзіцячага дома № 5 пачынаецца з 28 снежня 1946 года і звязана з Астроўскай Стэлай Фадзееўнай – першым дырэктарам дзіцячага дома. У пасляваенныя гады ў дзіцячым доме выхоўваліся ў асноўным дзеці, бацькі якіх загінулі на вайне.
З чэрвеня 1961 года ўзначаліла дзіцячы дом Нядзеліна Надзея Аляксееўна.
У 1971 годзе дзіцячы дом атрымаў статус спецыялізаванага дзіцячага дома, дзе выхоўваліся дашкаляты з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
З 1972 года дырэктарам дзіцячага дома была Новікава Ганна Якаўлеўна. За гады яе кіраўніцтва рэзка змяніўся склад выхаванцаў дзіцячага дома, у асноўным гэта былі дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Колькасць сацыяльных сірот павялічвалася з кожным годам.
У 1983 годзе на тым жа месцы быў пабудаваны сучасны будынак дзіцячага дома. А ў 2011 годзе спецыялізаваны дзіцячы дом зноў змяніў статус і стаў называцца ДУА «Дзіцячы дом горада Віцебска». З 1984 па 1991 гг. дзіцячы дом узначальвала Чэгіна Марыя Ульянаўна, а з 1991 па 1999 гг. дырэктарам установы была Броўчанка Таццяна Васільеўна. За гэтыя гады была праведзена вялікая работа па стварэнні ўмоў па ўмацаванні здароўя дзяцей і перабудове інтэр'ера.
З лістапада 1999 года і па сённяшні дзень дырэктарам дзіцячага дома з'яўляецца Кульценка Наталля Уладзіміраўна.
Сёння дзіцячы дом – гэта прасторны, светлы, утульны будынак, дзе ёсць усё неабходнае для выхавання і развіцця дзяцей. З любоўю абсталяваны спальні, групавыя пакоі, утульная сталовая, музычная і спартыўная залы, зала ЛФК, медыцынскі блок з фізіякабінетам, плавальны басейн, метадычны кабінет, кабінет псіхалагічнай разгрузкі, блок сацыяльна-бытавой адаптацыі, бібліятэка, тэатральная студыя, сэнсарны пакой. А таксама дзіцячы дом – гэта дом, у якім кожнае дзіцяці рэалізуе сваё права на індывідуальнае развіццё ў суадносінах са сваімі патрэбамі, здольнасцямі і магчымасцямі.
Асноўная задача ДУА «Дзіцячы дом г. Віцебска» – аказанне своечасовай прававой і псіхалагічнай, а таксама сацыяльна-педагагічнай дапамогі дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і пазбаўлены бацькоўскай апекі, ці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама маюць патрэбу ў сацыяльнай рэабілітацыі.
Дзіцячы дом аказвае шэраг паслуг сваім выхаванцам, сярод якіх: лячэбна-прафілактычныя і фізкультурна-аздараўленчыя паслугі, дыягнастычныя, адукацыйныя і развіваючыя, карэкцыйна-кампенсаваныя і арганізацыйныя паслугі. Педагогі дзіцячага дома праводзяць актыўную работу са сваімі выхаванцамі ў 10 выхаваўчых групах.
З верасня 2013 года па ініцыятыве адміністрацыі дзіцячага дома быў створаны бацькоўскі клуб «Дрэва надзеі». Удзел у рабоце клуба дае магчымасць бацькам абменьвацца асабістым вопытам, аказваць узаемную падтрымку, павышаць асабістую і прафесійную кампетэнтнасць. Уся работа клуба пабудавана з улікам вывучэння сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, вызначэння іх выхаваўчага і педагагічнага ўзроўню, праблем праз арганізацыю сацыяльна-педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння сем'яў і актыўны адпачынак дзяцей і бацькоў.
У рамках акцыі «Дзень у сям'і» арганізуецца знаходжанне дзяцей у сем'ях супрацоўнікаў, у патранатных выхавальнікаў. Усё гэта робіцца для таго, каб дзеці атрымлівалі навыкі сямейнага ўладкавання жыцця, маглі займацца з дарослымі бытавымі справамі.
Дзіцячы дом г. Віцебска цесна супрацоўнічае з органамі апекі, камісіяй па справах непаўналетніх і іншымі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі па аднаўленні дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Але галоўным дасягненнем калектыву дзіцячага дома з'яўляецца ўкараненне праекта «Да новай сям'і», рэалізацыя якога накіравана на вяртанне дзяцей у біялагічныя сям'і, а пры немагчымасці – уладкаванне на выхаванне ў замяшчаючыя. Так, за 2023 год 25 хлопчыкаў і дзяўчынак вярнуліся ў свае сем'і, 19 дзяцей знаходзяцца пад апекай, 12 дзяцей пайшлі ў прыёмныя сям'і, 7 – выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, 6 – усыноўлены.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Свідзінскага, д. 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Жизнь без мамы... / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 9 снеж. – С. 4.
2. Бегунова, Е. «Найдите мне маму...» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2013. – 21 чэрв. – С. 6.
3. Бондорева, Т. Поделись улыбкою своей / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. – 2011. – 6 дек. – С. 1.
4. Волкова, Л. Дом, где согреваются сердца / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 31 мая. – С. 1–2.
5. Дроздова, Н. Я. Детский дом – это не навсегда! / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 17 марта. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
6. Дроздова, Н. Милосердия много не бывает / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 15 мая. – С. 4.
7. Дроздова, Н. Поделись своим добром / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 1 дек. – С. III.
8. Дроздова, Н. Я. Собрал юбилей родных и друзей / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 22 марта. – С. 6.
9. Культенко, Н. В. Если не мы, то кто? / Н. В. Культенко ; беседовала В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 20 июня. – С. IV–V.
10. 7. Культенко, Н. В. Если не мы, то кто? / Н. В. Культенко ; беседовала В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 20 июня. – С. IV–V.
11. Культенко, Н. Хозяйка большого дома / Н. Культенко ; беседовала Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 21 дек. – С. 4.
12. Пастернак, Т. С. Умное зеркало, радиокласс и сладости под елку / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2022. – 27 дек. – С. 3.
13. Пукшанскі, А. Цацкі і цукеркі маму не заменяць / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 22 кастр. – С. 8.
14. Самотой, А. Пусть вклад внесет каждый! / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 2 февр. – С. 1, 5.
15. Тулинова, Н. Воплощать мечты сообща / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 20 сент. – С. 1–2.
16. Чекушко, В. Мечты должны сбываться! / В. Чекушко // Витебские вести. – 2018. – 20 сент. – С. 22.