Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, ДУДА. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 30.03.2020 10:42
Сучасная назва | «Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» |
Былая назва | Аршанскі Дом піянераў і школьнікаў |
Цэнтр дзіцячай творчасці | |
Тып |
Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі |
Дата заснавання | 1924 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раен, г. Орша |
Сайт | https://orsha-ctdim.schools.by/ |
Гісторыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пачалася ў 1924 г., калі на вуліцы Пакгаўзнай у доме № 3 быў створаны Аршанскі Дом піянераў. Ён аб'яднаў 90 піянерскіх атрадаў горада.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Дом піянераў не функцыянаваў, а будынак моцна пацярпеў. Толькі ў маі 1949 г. арганізацыя аднавіла сваю дзейнасць. Для дзяцей былі арганізаваны гурткі: танцавальны, харавы, мастацкай вышыўкі. Вялікую дапамогу Дом піянераў аказваў настаўнікам, старэйшым піянерважатым, піянерскаму і камсамольскаму актыву: праводзіліся мітынгі, тыдні юнага героя-антыфашыста, прэс-канферэнцыі, працоўныя дэсанты, тэматычныя тыдні, сустрэчы з навукоўцамі, ветэранамі вайны, прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі.
У 1966 г. стартавала абноўленая ваенна-спартыўная гульня «Зарніца». У Доме піянераў адкрываюцца новыя гурткі: «Юны мастак», «Гурток кройкі і шыцця», «Фотагурток», «Гурток гарністаў і барабаншчыкаў». З 1958 г. пачаў працу балетны гурток. Работы выхаванцаў гуртка рукадзелля, кройкі і шыцця адпраўляліся на Усесаюзную выставу ў Маскву, міжнародную выставу ў Кітай.
У 1972 г. у Доме піянераў адкрыўся Музей піянерскай славы. Кіраўніцтва музеем ажыццяўляла дырэктар Дома піянераў Дзьячкова Галіна Іванаўна. У 1984 г. Дому піянераў і школьнікаў быў прысвоены бронзавы медаль ВДНГ СССР.
У 1991 г. Дом піянераў і школьнікаў быў перайменаваны ў Цэнтр дзіцячай творчасці і пераехаў па адрасе вуліца Савецкая, 15.
Сёння Аршанскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – гэта краіна фантазіі, майстэрства і ініцыятывы для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак Аршаншчыны. Як у кожнай краіны, у Цэнтра творчасці ёсць свой гімн і герб, законы і традыцыі.
У Цэнтры творчасці функцыянуе 3 аддзелы: дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай дзейнасці, сацыяльнай і інтэлектуальна-развіццёвай дзейнасці, забаўляльна-масавай дзейнасці. Арганізуецца праца з рознымі катэгорыямі навучэнцаў.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Савецкая, д. 15.
ЛІТАРАТУРА
1. Марачёва, В. Война глазами детей... / В. Марачёва // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 27 марта. – С. 3.
2. Эйдельштейн, И. «GOLD STAR» – это супер! / И. Эйдельштейн // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 26 февр. – С. 5.
3. Эйдельштейн, И. От школьных кутюрье / И. Эйдельштейн // Рэспубліка. – 2009. – 9 крас. – С. 12.